24 красавiка 2024, Серада, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адмовілася кампенсаваць Беларусі падатковы манеўр

42
Расея адмовілася кампенсаваць Беларусі падатковы манеўр

МЗС Расеі назвала размовы на гэтую тэму «некарэктнымі».

«Падатковы манеўр» - гэта суверэннае права Расеі, таму наўрад ці карэктна гаварыць пра якую б там ні было «кампенсацыю». Размова ідзе пра магчымае спрыянне Беларусі ў змякчэнні наступстваў «падатковага манеўру», які праводзіцца ў Расеі. Гэтае пытанне - у распрацоўцы, яно будзе разгледжанае комплексна. У гэтай сувязі даваць якія-небудзь ацэнкі цяпер заўчасна», - заявіў у інтэрв'ю РИА «Новости» намеснік кіраўніка МЗС Расеі Рыгор Карасін.

Нагадаем, Менск прапаноўвае Маскве кампенсаваць страты ў сувязі з правядзеннем у РФ падатковага манеўру, які прывядзе да падаражання нафты для беларускіх НПЗ. Беларусь ацэньвае свае страты ў 2019 годзе на ўзроўні 383 млн даляраў пры кошце барэля нафты 70 даляраў за барэль. Цягам шасці гадоў глабальныя страты для Беларусі складуць блізу 10,8 млрд даляраў.

Тэма падатковага манеўру актыўна абмяркоўвалася ў канцы мінулага года. Тады Лукашэнка заявіў, што Расея абяцала кампенсаваць страты ад падатковага манеўру, а ўрад РФ паведаміў, што дамоўленасцяў з Менскам аб кампенсацыі не было. Меркавалася, што гэтую тэму могуць абмеркаваць на сустрэчы прэзідэнта Беларусі і Расеі на Форуме рэгіёнаў у Санкт-Пецярбургу, але ніякіх заяваў аб гэтым пытанні не было.

«Пра кампенсацыю за брудную нафту пакуль казаць заўчасна»

Рыгор Карасін таксама адзначыў, што пытанне аб кампенсацыі Менску праз патраплянне некандыцыйнай нафты ў нафтаправод «Дружба» прапрацоўваецца, таму казаць пра дэталі, у тым ліку пра суму магчымай кампенсацыі, пакуль заўчасна.

«Цяпер працягваецца праца для ўрэгулявання сітуацыі з трапляннем некандыцыйнай нафты ў магістральны нафтаправод «Дружба». Адпаведныя намаганні з расейскага боку каардынуюць Мінэнэрга Расеі ды ПАО «Транснафта». Пытанне аб кампенсацыі таксама знаходзіцца ў стадыі разгляду, таму казаць аб канкрэтных дэталях пакуль заўчасна», - сказаў Карасін.

Нагадаем, 19 красавіка «Белнафтахім» заявіў аб значным пагаршэнні якасці расейскай нафты, якая паступае транзітам на адцінак магістральнага нафтаправода «Гомельтранснафта Дружба». Утрыманне хлорарганічных злучэнняў у нафце перавышала ў дзясяткі разоў гранічныя значэнні стандарту. У выніку пастаўкі нафты на два беларускія НПЗ былі абмежаваныя. Чыстая нафта стала паступаць на мяжу Беларусі праз нафтаправод «Дружба» 2 траўня. Цяпер улады Беларусі і РФ спрабуюць палічыць і ўзгадніць суму шкоды.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках