28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забруджаная хлорам нафта хлыне на расейскія НПЗ

7
Забруджаная хлорам нафта хлыне на расейскія НПЗ

Мінэнэрга РФ ухваліла план.

Мінэнэрга Расеі ўхваліла план развязання праблемы з сотнямі тысяч тон забруджанай хлорам нафты, ад якой адмовіліся еўрапейскія пакупнікі і якую «Транснафта» была вымушаная адпампаваць назад на тэрыторыю РФ, піша finanz.ru.

Як паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў нафтавай галіне, на наступным тыдні трубаправодная манаполія пачне падмешваць брудную нафту да чыстай і накіруе гэты струмень у тым ліку на расейскія НПЗ.

Перапрацоўку нафтавай сумесі з хларарганікай давераць заводам у цэнтральнай частцы Расеі, уключаючы Маскоўскі НПЗ, Кірышынафтааргсінтэз і НОРСІ, кажуць крыніцы Reuters.

Падвышанае ўтрыманне хлору захаваецца прынамсі да сярэдзіны 2020 года, а можа зацягнуцца і да 2021-га. Частка аб'ёмаў будзе накіраваная на экспарт праз парты Прыморска, Наварасійска і Усць-Лугі.

У выніку змешвання ўтрыманне хлору хоць і застанецца ў рамках стандарту і тэхрэгламенту ЕАЭС (не больш за 6 частак на мільён), усё ж у разы перавысіць еўрапейскія стандарты (не больш за 1 ppm). У Прыморску і Наварасійску гэта будзе 5 ppm, у Усць-Лузе - 3,5 ppm.

Нафтавікоў прапанаваная «Транснафтай» схема не задаволіла: на экспарт забруджаную сыравіну давядзецца прадаваць са значнай зніжкай, а расейскім НПЗ спатрэбяцца дадатковыя тэхнічныя развязанні, каб пазбегнуць рызыкі карозіі і паломкі абсталявання.

Цяпер кампаніі прадумваюць альтэрнатыўныя варыянты развязання праблемы, якія яны хочуць прапанаваць Мінэнэрга.

«Змешваць чыстыя і брудныя барэлі - дрэнная ідэя, марнаванне прадукта», - абураецца адная з крыніц Reuters.

«Гэтую нафту можна прадаць са зніжкай. Ахвотных знойдзецца нямала. Такой нафтай можна ацяпляць, яе можна і разводзіць, але патрэбны дысконт», - прапаноўвае іншая крыніца.

Тым не менш, нягледзячы на пратэсты, схема ачысткі трубаправодаў ужо ўзгодненая «Транснафтай» і ўрадам, кажа трэцяя крыніца: утрыманне хлорарганікі знаходзіцца ў рамках гранічных значэнняў тэхрэгламенту ЕАЭС, і таму планы трубаправоднай манаполіі наўрад ці зменяцца.

Праз хлор кошт расейскай нафты Urals ўжо знізіўся: калі ў пачатку траўня яна каштавала на 70-80 цэнтаў даражэй за Brent, то да канца чэрвеня прадавалася з дысконтам на 2-2,2 даляра.

Асобныя партыі даводзілася прадаваць са скідкай 7-10 даляраў за кожны барэль, распавядаў Reuters знаёмы з сітуацыяй нафтатрэйдар.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках