24 красавiка 2024, Серада, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хворыя пачакаюць»: у Падмаскоўі праз патрыярха Кірыла паралізавалі рух хуткіх дапамог

14
«Хворыя пачакаюць»: у Падмаскоўі праз патрыярха Кірыла паралізавалі рух хуткіх дапамог
СКРЫНШОТ З ВІДЭА

Жыхароў горада вельмі абурылі асаблівыя мерапрыемствы з нагоды прыезду кіраўніка РПЦ.

У Падмаскоўі Расейскай Федэрацыі праз візіт патрыярха Кірыла паралізавалі рух хуткіх дапамог, піша «УНІАН».

Больш за паўгадзіны брыгады медыкаў не маглі выехаць на выклікі ў мястэчку Сергіеў Пасад. Паліцыянты перацялі вуліцы перад прыездам кіраўніка РПЦ.

Кірыл прыехаў на адкрыццё мемарыяльнага комплексу пацярпелым за веру ў гады рэпрэсій. Жыхароў горада вельмі абурылі асаблівыя мерапрыемствы з нагоды прыезду кіраўніка РПЦ, не спыняюць пісаць крытычныя каментары і шакаваныя карыстальнікі сацсетак.

- Нашы хуткія дапамогі на выклікі у грамадскія месцы і вуліцы не выпускаюць. Нават выехаць са станцыі і паехаць на наданне дапамогі. Сказана было - хворыя пачакаюць, - распавяла прадстаўніца хуткай дапамогі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках