25 красавiка 2024, Чацвер, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя найлепшыя аўто для падарожжаў

14
Названыя найлепшыя аўто для падарожжаў
ФОТА: BURIEN TOYOTA

Міжнародныя спецыялісты склалі рэйтынг аўто.

Многія любяць падарожнічаць на аўтамабілі. Гэта вельмі зручны, камфортны і цікавы спосаб пабываць у новых месцах, піша tv.ua.

Ёсць аўто, якія пасуюць для працяглых паездак, але існуюць такія аўто, на якіх лепш не падарожнічаць зыходзячы з тэхнічных паказчыкаў.

Міжнародная кампанія "Carprice", якая прадстаўляе сэрвіс бяспечнага продажу аўтамабіляў з прабегам праз онлайн-аўкцыён правяла невялікае даследаванне. Экспэрты кампаніі склалі рэйтынг найлепшых і найгоршых аўтамабіляў для падарожжаў зыходзячы з атрыманых звестак.

Крытэрыі паводле якіх ацэньваліся аўьл: надзейнасць рухавіка, трансмісіі ды іншыя важныя вузлы аўтамабіля. Узрост аўто, які разглядаліся - ад 3 да 5 гадоў. Прэміяльныя мадэлі аўто не бралі ўдзел у даследаванні.

Найлепшыя аўто для падарожжаў:

1. Mazda 3 (4,95 бала).

2. Toyota RAV4 чацвёртага пакалення (4,93 бала).

3. Рэстайлінгавы Suzuki SX4 першага пакалення (4,93 бала).

4. Suzuki SX4 другога пакалення (4,92 бала).

5. Toyota Corolla XI (4,92 бала).

Найгоршыя аўто для падарожжаў:

1. Daewoo Matiz першага пакалення (3,39 бала).

2. Skoda Fabia II (4 балы).

3. Citroen Berlingo II (4 балы).

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках