19 сакавiка 2024, aўторак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як ураджэнка Беларусі дамагаецца поспеху ў Італіі

3
Як ураджэнка Беларусі дамагаецца поспеху ў Італіі
ФОТА: MISSMONDO.IT

Дыяна Джамеці прафесійна гуляе ў валейбол і ўдзельнічае ў конкурсах прыгажосці.

Жаночы валейбольны клуб Delta Informatica Trentino, які гуляе ў італійскай серыі A2, уключыў у свае шэрагі 23-гадовую Дыяну Джамеці. Дзяўчына з'явілася на свет у 1996 годзе ў Беларусі, адкуль родам яе маці, але вырасла ў камуне Тарыта-Ціберына, рэгіён Лацыё, паведамляе сайт каманды. Пра гэта піша belmir.by.

У юнацкім узросце Дыяна пачынала сваю валейбольную кар'еру ў клубе Volleyrò Casal de Pazzi. Пасля гэтага правяла сезон у камандзе Agil Trecate, серыя В2. Затым некалькі гадоў гуляла ў шэрагу клубаў серыі В1 - Ostia Volley, Riviera Rimini і іншых. Нарэшце, апошні сезон абараняла колеры каманды Hermaea Olbia ў серыі А2.

Таксама дамаглася поспехаў і ў пляжным валейболе. Да прыкладу, у 2014 годзе гуляла за Італію на чэмпіянаце свету U19 у Партугаліі.

ФОТА: MISSMONDO.IT

Цяпер Джамеці заканчвае вучобу ў Балонскім універсітэце, дзе збіраецца атрымаць ступень па эканоміцы прадпрыемства. Акрамя таго, узяла сёлета ўдзел у конкурсе прыгажосці Miss Mondo Italia, які з'яўляецца нацыянальным адборам на Miss World, і здабыла спачатку тытул Miss Mondo Lazio, а затым у фінале - Miss Mondo Sport.

Сярод захапленняў дзяўчыны, як сказана на сайце яе былога клуба Hermaea Olbia, - падарожжы, добрая ежа, чытанне і паказы мод.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках