19 красавiка 2024, Пятніца, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі звольніў 11 амбасадараў Украіны ў 20 краінах

13
Зяленскі звольніў 11 амбасадараў Украіны ў 20 краінах

Найважнейшым кадравым змяненнем стала звальненне Валерыя Чалага, які займаў пасаду амбасадара Украіны ў ЗША.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указы аб звальненні групы дыпламатаў. Свае пасады адначасова страцілі адразу 11 амбасадараў, якія прадстаўлялі Украіну ў дваццаці розных краінах.

Найважнейшым кадравым змяненнем стала звальненне Валерыя Чалага, які займаў пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Украіны ў ЗША, а таксама ў Трынідадзе і Табага і Антыгуа і Барбуда.

Чалы займаў пасаду амбасадара Украіны ў ЗША з 10 ліпеня 2015 года, дагэтуль ён быў намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Пятра Парашэнкі.

Іншымі ўказамі былі адпраўленыя ў адстаўку амбасадары Украіны ў:

Іарданіі - Сяргей Пасько;

Аргентыне, Парагваі, Уругваі і Чылі - Юры Дзюдзін;

Ватыкане і пры ордэне гаспітальераў - Таццяна Іжэўская;

Туркменістане - Валянцін Шэвалеў;

В'етнаме і Камбоджы - Аляксей Шаўкапляс;

Арменіі - Пётр Літвін;

Нігерыі, Гане, Беніне і Сьера-Леонэ - Валерый Александрук;

ПАР - Тарас Кузьміч;

Марока - Яраслаў Коваль;

і на Кіпры - Барыс Гумянюк.

Раней намеснік кіраўніка адміністрацыі Зяленскага Вадзім Прыстайко казаў, што кіраўнік дзяржавы плануе замяніць 12 амбасадараў у сувязі з тым, што «большасць з іх знаходзяцца на пасадзе значна большы тэрмін, чым традыцыйныя тэрміны для ўкраінскай дыпламатыі». У паведамленні адміністрацыі ўкраінскага лідара ў Telegram-канале 15 ліпеня паведамлялася, што «амбасадар Украіны ў ЗША скончыць сваю працоўную выправу ў Вашынгтоне».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках