24 жнiўня 2019, Субота, 8:36
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Прэм'ер Косава падаў у адстаўку: яго выклікаў суд у Гаазе

1
Прэм'ер Косава падаў у адстаўку: яго выклікаў суд у Гаазе
ФОТА: RFL/RL

Рамуш Харадзінай патлумачыў сваю адстаўку неабходнасцю паўстаць перад судом.

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Косава Рамуш Харадзінай абвясціў аб адстаўцы. Сваю пастанову Харадзінай, які ў 1990-х быў начальнікам штаба Арміі вызвалення Косава (АВК), якая ваявалі за незалежнасць краю ад Сербіі, растлумачыў неабходнасцю паўстаць перад судом, паведамляе РБК.

«Мяне выклікалі на допыт у Спецыяльны суд у Гаазе ў якасці падазраванага. Гонар прэм'ер-міністра і дзяржавы павінны быць захаваныя», - напісаў Харадзінай на сваёй старонцы ў Facebook.

Са слоў Харадзіная, ён не жадае якім-небудзь чынам пашкодзіць іміджу Косава, а таму паўстане перад Спецыяльным судом, створаным для расследавання дзеянняў АВК у гады вайны як прыватная асоба. У той жа час ён выказаў упэўненасць у тым, што новае расследаванне не зможа запляміць яго чысціню, раней пацверджаную двума апраўдальнымі прысудамі Міжнароднага трыбуналу ў ваенных злачынствах у былой Югаславіі (МТБЮ). У 2008 годзе МТБЮ апраўдаў Харадзіная паводле абвінавачванняў у забойствах, згвалтаваннях і здзеках з сербскага насельніцтва краю, у 2010 годзе прысуд быў адменены, аднак у 2012 годзе трыбунал зноў яго апраўдаў.

Харадзінай адзначыў, што міністры яго ўрада працягнуць выконваць свае абавязкі, і заклікаў прэзідэнта рэспублікі аб'явіць датэрміновыя выбары парламента.

У 2017 годзе Харадзінай быў арыштаваны ў аэрапорце Базель-Мюлуз на ўсходзе Францыі на падставе ордэру, выдадзенага Сербіяй яшчэ ў 2004 годзе. Бялград патрабаваў выдачы Харадзіная, аднак улады Францыі адмовілі экстрадаваць таго ў Сербію. У пачатку чэрвеня 2017 году партыя «Альянс за будучыню Косава», лідарам якой з'яўляецца Харадзінай, перамагла на парламенцкіх выбарах, і Харадзінай заняў пасаду прэм'ер-міністра Косава, якую ўжо займаў у 2004-2005 гадах.