18 жнiўня 2019, Нядзеля, 4:53
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Колькі п'юць беларусы?

18
Колькі п'юць беларусы?

Больш за ўсё ў Беларусі п'юць гарэлку і мацаванае віно.

За тры гады Беларусь апусцілася ў рэйтынгу самых пітушчых краін з 1-га на 27-е месца. Але ўзровень спажывання спіртных напояў застаецца высокім. Глядзім, наколькі.

На аднаго беларускага мужчыну ў сярэднім прыходзіцца 18 літраў чыстага спірту - гэта 90 паў-літровых бутэлек гарэлкі ў год, паведамляе «Радыё Свабода».

Жанчыны ў Беларусі спажываюць 5,5 літраў спірту - гэта 27,5 бутэлек гарэлкі ў год.

Усяго ж сярэдняе спажыванне спірту ў Беларусі паменшылася - 11,2 літра на кожнага жыхара ад 15 гадоў і старэй. Больш за ўсё ў Беларусі п'юць гарэлку (49%), 26% - мацаванае віно.

Паводле ацэнак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штогод у Беларусі ад алкаголю памірае блізу 20 тысяч чалавек, або блізу 50 чалавек у дзень.