24 красавiка 2024, Серада, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наступствы стыхіі ў Беларусі: сарваныя дахі i абясточаныя вёскі

1
Наступствы стыхіі ў Беларусі: сарваныя дахі i абясточаныя вёскі

У «Белэнэрга» праз непагадзь – аўрал.

Цемра, якая ідзе з захаду, накрыла краіну. Надвор'е памянялася на супрацьлеглае, прычым даволі нервова, працэс суправаджаецца ветрам, маланкамі і дажджом. Беларусы з уласцівым ім азартам фіксавалі, што на гэты раз нарабіла стыхія (але не ўмешваліся, яны ж беларусы). Жывапісныя карцінкі паступілі з захаду і з усходу, піша onliner.by.

У Рэчыцы вецер раскідаў дрэвы, у некага адабраў маскітныя сеткі. Фота публікуе супольнасць «Рэчыца Аўтадапамога».

У Жыткавічах давядзецца зноўку крыць гатэль.

У Драгічыне адляцела ўпрочкі летняя кавярня. Спадзяемся, не разам з людзей, якія гулялі там вяселле.

У Мазыры таксама ўсё трашчыць і трымціць.

Гомельскія ратавальнікі ўжо ва ўсю пілуюць тое, што нападала.

У Светлагорску дрэвы падаюць на машыны. Фота выдання «Ранак».

У Пінску ўжо адпусціла – час выходзіць расчышчаць завалы перад цягнікамі. Фота публікуе мясцовая аўтамабільная супольнасць.

Вы таксама не сядзіце проста так. Дасылайце вашыя прыгожыя карцінкі апакаліпсісу. Кнопка для сувязі – ніжэй.

Дапоўнена

Энэргетыкам увогуле не да прыгажосці, у іх аўрал.

«Белэнэрга» пералічвае вынікі кароткага, але магутнага разгулу стыхіі. Парушалася электразабеспячэнне населеных пунктаў у Пінскім, Баранавіцкім, Івацэвіцкім, Драгічынскім і Іванаўскім раёнах Берасцейскай вобласці. Зафіксаваныя адключэнні 92 ліній электраперадачы 10 кВ, 1191 трансфарматарнай падстанцыі, 200 населеных пунктаў і 50 фермаў. Нешта паправілі, нешта яшчэ не.

68 рамонтных брыгадаў «Брэстэнэрга» працавалі да цемры і адновяць працу на досвітку.

На Гомельшчыне таксама ліквідуюць наступствы моцнага ветру. Тут на 23-ю заставаліся абясточанымі 49 населеных пунктаў.

Энэргетыкі просяць не падыходзіць бліжэй за 8 метраў да абарваных правадоў, паведамляць пра іх наяўнасць у тэрытарыяльныя падраздзяленні электрасетак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках