18 красавiка 2024, Чацвер, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск на парад прыбылі вайскоўцы РФ, якія абстрэльвалі Марыупаль

57
У Менск на парад прыбылі вайскоўцы РФ, якія абстрэльвалі Марыупаль

Расейскія вайскоўцы будуць удзельнічаць у вайсковым парадзе Лукашэнкі.

Выявілася, што ў парадзе 3 ліпеня 2019 у Менску будзе ўдзельнічаць пешы разлік са складу 275-га самаходна-артылерыйскага палка (275-й САП) 4-й танкавай Кантэміраўскай дывізіі УС РФ. Паводле шматлікіх сведчанняў, вайскоўцы гэтага падраздзялення непасрэдна ўдзельнічалі ў вайсковай агрэсіі супраць Украіны і маюць дачыненне да ўчынення ваенных злачынстваў, паведамляе informnapalm.org.

Вайскоўцы гэтага падраздзялення з горада Нара-Фамінск Маскоўскай вобласці прыбылі ў Беларусь яшчэ 20 чэрвеня 2019.

Адной з самых чорных старонак ваенных злачынстваў, учыненых вайскоўцамі 275-га самаходна-артылерыйскага палка, з'яўляецца абстрэл Марыупаля 24 студзеня 2015. У гэты дзень расейскія падраздзяленні ўчынілі абстрэл Марыупальскага мікрараёна «Усходні» з ракетных сістэм залпавага агню БМ-21 «Град». У выніку гэтага, фактычна, тэрарыстычнага акту загінулі 29 грамадзян Украіны, 92 былі параненыя, сярод загінулых і параненых - дзеці і падлеткі. Былі пашкоджаныя жылыя дамы, у зону паразы патрапілі таксама школа, рынак і крамы.

7 траўня 2018 старшыня СБУ Васіль Грыцак падчас брыфінгу падаў матэрыялы расследавання пра ўыесь ланцужок арганізацыі, каардынацыі і выканання кадравымі вайскоўцамі УС РФ злачынства супраць мірнага насельніцтва Украіны.

Паводле дадзеных СБУ, каардынацыю дзеянняў расейскіх рэактыўных дывізіёнаў ажыццяўляў падпалкоўнік УС РФ Уласаў Максім Уладзіміравіч, пазыўны «Югра», 15.02. 1980 г.н. Даследчыкі арганізацыі Bellingcat выявілі, што ў момант учынення ваеннага злачынства Уласаў быў камандзірам артылерыйскага падраздзялення 275-га самаходна-артылерыйскага палка.

Акрамя 275-га САП, абстрэл Марыупаля вяло яшчэ адно злучэнне 4-й Кантэміраўскай дывізіі - 2-я Таманская мотастралковая дывізія. Са слоў кіраўніка СБУ Васіля Грыцака, дзякуючы праведзенай карпатлівай працы атрымалася штохвілінна зафіксаваць і задакументаваць пераход расейскімі падраздзяленнямі расейска-ўкраінскай мяжы і шлях на пазіцыі тэрарыстаў, з якіх праводзіўся абстрэл Марыупаля.

«У цэнтры беларускай сталіцы на парадзе 3 ліпеня пойдуць вайскоўцы расейскага падраздзялення, якія не толькі ўдзельнічалі ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны, але і ўчынілі тэрарыстычны акт. Варта падкрэсліць, што гэта асабістая воля і жаданне найвышэйшага вайсковага палітычнага кіраўніцтва краіны, якое пэўным чынам ператварыла Беларусь у сатэліт-пратэктарат Расейскай Федэрацыі», - піша выданне.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках