25 красавiка 2024, Чацвер, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторык Леанід Лыч: «Дзень незалежнасці» 3 ліпеня - гэта вялікае непаразуменне

23
Гісторык Леанід Лыч: «Дзень незалежнасці» 3 ліпеня - гэта вялікае непаразуменне

Леанід Лыч бачыў Менск адразу пасля яго вызвалення ў 1944-ым годзе.

Афіцыйны Дзень незалежнасці ў Беларусі з сярэдзіны 90-х XX стагоддзя адзначаюць у дзень, калі савецкія войскі вызвалілі Менск ад немцаў. «Белсат» даведаўся меркаванне гісторыка, прафесара Леаніда Лыча.

Наконт вызвалення сталіцы і ўсёй Беларусі ў гісторыкаў няма адзінага меркавання. Адны думаюць, што немцы супраціўляліся, іншыя - што яны пакінулі горад самі, а савецкая авіяцыя працягвала яго бязлітасна бамбіць, забіваючы цывільнае насельніцтва і ператвараючы Менск у руіны. Як распавёў найстарэйшы беларускі гісторык, які бачыў Менск адразу пасля яго вызвалення, доктар гістарычных навук Леанід Лыч:

«Тое, што 3 ліпеня стаў днём незалежнасці, - гэта вялікае непаразуменне. Гэта не стыкуецца ні з якой храналогіяй. Трэцяга ліпеня павінен быць увесь час днём вызвалення, і ніякіх іншых дзён нельга спалучаць з ім. Але гэта велізарнае злачынства супраць гісторыі. Ніводная краіна так не зрабіла: у іх ёсць дні незалежнасці і дні вызвалення ад нямецкай акупацыі».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках