29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці праўда, што чырвонае віно карыснае?

8
Ці праўда, што чырвонае віно карыснае?

Невялікія порцыі алкаголю можна сабе дазваляць - калі цела прымае, а здароўе дазваляе.

Шмат хто думаюе, што чырвонае віно карыснае. Але навуковых довадаў гэтаму няма, піша сайт sharecare.com (пераклад - nn.by).

«З аднаго боку, у тых, хто рэгулярна яго п'е, праблем з сэрцам сапраўды менш. А што з іншымі органамі, невядома», - кажа доктарка медыцыны Патрысія Моліна (Patricia Molina) з Цэнтра аховы здароўя Новага Арлеана (ЗША), з якой гутарыла журналістка выдання.

Карысныя якасці чырвонага віна

Шмат чырвонага віна традыцыйна п'юць у Міжземнамор'і. Але ў тым жа рэгіёне папулярная так званая «міжземнаморская дыэта» - шмат гародніны, рыбы, аліўкавага алею, мала «лёгкіх вугляводаў», дзякуючы чаму людзі там менш схільныя да залішняй вагі.

Да таго ж, добрае чырвонае віно п'юць людзі, якія могуць сабе гэта дазволіць - хто заможны і мае доступ да якаснай медыцыны.

У чырвоным віне, сапраўды, змяшчаецца рэсвератрол - натуральны фенол, што дабратворна ўплывае на дзейнасць сэрца і судзін. Але яго недастаткова, каб выпітае віно пазітыўна адбілася на сэрцы.

Калі ж піць па пары бутэлек штодзень, то ўплыў рэсвератрола ваша сэрца адчуе, вось толькі пячонка «дзякуй» не скажа.

Між тым рэсвератрол змяшчаецца не толькі ў віне. Ён ёсць у чырвоным вінаградзе і, адпаведна, соку з чырвонага вінаграду. А таксама ў даступных у Беларусі малінах, чарніцах, дурніцах, ажынах, журавінах, брусніцах, а на поўдні Беларусі - у шаўкоўніцы.

Ёсць рэсвератрол таксама ў арахісе і какаве. Усе гэтыя прадукты можна спажываць без шкоды, якую прычыняе здароўю алкаголь.

Шкода ад віна

На жаль, шкодзяць здароўю не толькі гарэлка і пладова-ягадныя віны, але і самае вытанчанае вінаграднае віно.

Даведзена, што алкаголь павялічвае рызыку захварэць на рак, дыябет, выклікае цыроз пячонкі і запалення падстраўнікавай залозы, не кажучы ўжо пра псіхічныя праблемы.

Норма алкаголю

Лекарка Моліна кажа, што невялікія порцыі алкаголю можна сабе дазваляць - калі цела прымае, а здароўе дазваляе.

Але спадзявацца алкаголем вылечыцца або засцерагчыся ад хвароб - нерэальна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках