23 лiпеня 2019, aўторак, 12:58
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У Нямеччыне стварылі «таблетку ад усіх хвароб»

14

«Разумная» таблетка здольная паслядоўна выдзяляць да трох розных лекавых рэчываў.

Лячэнне шматлікіх хвароб патрабуе строга паслядоўнага ўжывання некалькіх лекаў. Пры гэтым шматлікія пацыенты забываюць своечасова прыняць наступны сродак, часам зводзячы лячэнне на нішто. Гэтая «побытавая» праблема досыць значная, каб яе развязаннем займаліся даследчыкі усяго свету. І свой варыянт для гэтага прапанавалі нядаўна распрацоўшчыкі Тэхнічнага ўніверсітэта Мюнхена (TUM), піша Naked-science.

Каб звесці прыём таблетак да мінімуму і дамагчыся паслядоўнага выдзялення лекаў з адной пілюлі, навукоўцы выкарыстоўвалі сінтэтычныя фрагменты ДНК, змешчаныя ў палімерны гідрагель. Прадстаўлены імі прататып дэманстраваў канцэпцыю, паслядоўна выпускаючы наначасціцы срэбра, аксіду жалеза і золата. Першапачаткова яны звязаны ў гідрагель малекуламі ДНК, і ўвесь комплекс занадта вялікі для таго, каб выбрацца з яго вонкі. Аднак затым сістэма апрацоўвалася солевым растворам, які імітуе нанясенне на скуру.

З'яўленне солі запускае паступовы распад фрагментаў ДНК. Аднак сканструяваныя яны такім чынам, каб гэты працэс адбываўся з рознай хуткасцю. У паказаным аўтарамі прыкладзе першым вызваляецца срэбра, затым аксід жалеза і, нарэшце, золата. У будучыні іх могуць замяніць ужо сапраўдныя лекавыя сродкі, дазваляючы, напрыклад, атрымаць паслядоўныя дозы абязбольвальнага, супрацьзапаленчага і супрацьацёчнага прэпаратаў у адной-адзінай пілюлі.