29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Пабудаваны да «Дажынак» мост вось-вось абрынецца

25
Фотафакт: Пабудаваны да «Дажынак» мост вось-вось абрынецца

Паказуха можа абярнуцца трагедыяй.

Фатаграфіі пешаходнага моста на Ніжняй набярэжнай у Рэчыцы публікуе тэлеграм-канал «Баста».

На першай фатаграфіі - пешаходны мост на Ніжняй набярэжнай у Рэчыцы. Некалькі расколін у апорным слупе, няякасны бетон, арматура, што вытыркае. Пад вадой незаўважна, а падчас засухі ўсе недахопы адразу кідаюцца ў вочы.

Мост пабудавалі да «Дажынак» усяго толькі 12 гадоў таму. Колькі ён яшчэ прастаіць, як думаеце? Колькі людзей будзе скалечана ў выпадку надзвычайнага здарэння і хто за гэта адкажа? Жыхары горада спыталі пра гэта ў мясцовых чыноўнікаў. Адказ - ён на другім фота - быў прадказальны.

«Камісія прыйшла да высновы аб тым, што размяшчэнне жалезабетонных канструкцый не нясе небяспекі для жыцця і здароўя людзей», - гаворыцца ў адпісцы з райвыканкама.

Напэўна, такія ж адказы былі б, калі б хтосьці здагадаўся спытаць у Раўкова з нагоды набояў для салюту 3 ліпеня.

«Мы ж тут, пад Чарнобылем, мутанты. Вытрымаем падзенне моста, падзенне ў двухмятровыя ямы ў дарогах і падзенне ўзроўню жыцця», - змрочна жартуюць жыхары Рэчыцы.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках