У справе Шарамета з'явіліся гарачыя версіі
11- 20.07.2019, 13:54
- 16,421
Пра гэта абвясціў генпракурор Украіны.
Генпракурор Юрый Луцэнка заявіў, што ў расследаванні забойства журналіста Паўла Шарамета «ёсць гарачыя версіі».
Пра гэта Луцэнка паведаміў у трэцюю гадавіну забойства журналіста на сваёй старонцы ў Facebook.
«Учора (19 ліпеня - рэд.) заслухаў чарговую штоквартальную справаздачу начальніка Нацпаліцыі і начальніка крымінальнага вышуку ў справе забойства Шарамета. Дапытаныя сотні чалавек. Правераныя дзясяткі тысяч. Прыцягнутыя замежныя спецыялісты. Ёсць гарачыя версіі», - заявіў генпракурор.
Раней 20 ліпеня прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што чакае дакладу ад генпракурора, кіраўніка МУС, кіраўніка Нацпаліцыі і старшыні СБУ паводле справы аб забойстве журналіста Паўла Шарамета.
Разам з тым следства паводле справы аб забойстве журналіста сцвярджае, што на працягу трэцяга года расследаванне дапытала 200 чалавек і ўжо даклала аб ходзе расследавання Зяленскаму, пра што паведаміў і яго офіс.