19 красавiка 2024, Пятніца, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праект завода АКБ пад Берасцем зноў не прайшоў экалагічную экспэртызу

9
Праект завода АКБ пад Берасцем зноў не прайшоў экалагічную экспэртызу
ФОТА: MEDIA-POLESYE

Адмоўныя высновы, падпісаныя 19 ліпеня, ужо трэція.

Трэцяе заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспэртызы што да акумулятарнага завода «АйПаўэр» было падпісанае 19 ліпеня. Яно адмоўнае, паведаміў «БГ» актывіст Дзмітрый Бекалюк са спасылкай на намесніка дырэктара дзяржаўнай экалагічнай экспэртызы Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспэртызы і павышэння кваліфікацыі Мінпрыроды Яўгена Рачэўскага. Са слоў актывіста, ніякіх падрабязнасцяў Рачэўскі не паведаміў, адзначыў толькі, што інфармацыя ёсць у аблвыканкаме.

«Трэба ведаць, што дакладна напісана ў заключэнні. Гэта, безумоўна, вельмі добрая навіна, але могуць быць варыянты», - пракаментаваў інфармацыю аб адмоўным заключэнні актывіст Дзям'ян Лепясевіч.

«Калі проста знайшлі недапрацоўкі ў праекце - праект паводле закона павінен пайсці на дапрацоўку. Але тады пытанне: чаму раней не ўбачылі? Калі, нарэшце, прызналі, што даведка з зыходнымі звесткамі недакладная (а я асабіста ў гэтым упэўнены цалкам - яна не з Італіі, і на падставе яе нельга было распрацоўваць праектную дакументацыю) - тады касуюцца ўсе заключэнні дзяржаўнай экалагічнай экспэртызы. Таксама касуюцца ўсе заключэнні дзяржаўнай будаўнічай экспэртызы, праект ідзе на поўную перапрацоўку, на падставе зноў распрацаванай праектнай дакументацыі праводзяцца новыя грамадскія абмеркаванні. Таксама могуць (абавязаныя) прызнаць, што грамадскіх абмеркаванняў праекта для прадпрыемства магутнасцю 2 млн акумулятараў не праводзілася. Тады сапраўды так, як і для непраўдзівых зыходных звестак, - скасаванне ўсіх высноў экалагічнай экспэртызы. Другое і трэцяе мае месца, і павінна быць так паводле закону. Гэта адзіны правільны і законны варыянт закрыць завод», - сказаў Лепясевіч.

Будаўніцтва акумулятарнага завода на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у СЭЗ «Брэст» пачалося ў канцы 2017 года. Яго запуск першапачаткова планаваўся ў жніўні 2018 года, потым у канцы 2018 года. У 2019 годзе тэрміны таксама не раз падаўжаліся.

Адначасова з будоўляй у Берасцейскім рэгіёне пачалася кампанія супраць з'яўлення ў СЭЗ гэтага прадпрыемства. Цягам усяго гэтага часу ініцыятыўная група берасцейцаў і жыхароў раёна, а таксама яе прыхільнікі ўвесь час заяўляюць пра шматлікія парушэнні на розных этапах рэалізацыі праекта. Прадстаўнікі завода запэўнівалі, што парушэнняў няма, да нядаўніх часоў пра гэта казалі і чыноўнікі.

14 чэрвеня старшыня Берамсцейскага аблвыканкама Анатоль Ліс прыпыніў будаўніцтва акумулятарнага завода да ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Пачынаючы з 4 сакавіка мінулага года, кожную нядзелю праціўнікі завода выходзяць на плошчу Леніна пакарміць галубоў і тым самым выказаць свой маўклівы пратэст супраць завода. За гэта многіх з іх не раз затрымлівалі і штрафавалі.

Актывісты заяўляюць, што будуць выходзіць на плошчу і несці кругласутачнае дзяжурства каля завода, з фота- і відэафіксацыяй датуль, пакуль прадпрыемства не будзе закрытае.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках