29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Насмяшылі свет: у Расеі авіяносцы прызналі пустым марнаваннем грошай

17
Насмяшылі свет: у Расеі авіяносцы прызналі пустым марнаваннем грошай

Падчас паходу да берагоў Сірыі «Адмірал Кузняцоў» утапіў два знішчальнікі РФ.

Авіяносцы з'яўляюцца састарэлымі і ўразлівымі, а расейскі «Адмірал Кузняцоў» зусім бескарысны ля берагоў Сірыі, бо асноўную працу выконваюць самалёты і верталёты з базы Хмеймім, а таксама наземныя падраздзяленні, - такое меркаванне на старонках штотыднёвіка «Звезда» выказаў аўтар Юрый Селіванаў, піша utro.ru.

Нагодай для гэтай размовы стала нядаўняя прэзентацыя праекта новага расейскага авіяносца «Ламанцін», які ўяўляе сабой падабенства савецкага «Ульянаўска».

Як гаворыцца ў артыкуле, у Расеі спецыфічная канфігурацыя навакольных водных прастор, сярод якіх пераважаюць адносна невялікія моры, напрыклад, Чорнае, Балтыйскае. І выкарыстанне поўнафарматных авіяносцаў, накшталт «Шторму» і «Ламанціну» будзе вельмі небяспечным праз уразлівасць гэтых караблёў на абмежаванай акваторыі. Таму амерыканскія авіяносцы не заходзяць не толькі ў Чорнае мора, што ім забаронена канвенцыяй Мантрэ, але і Балтыйскае, бо гэта бессэнсоўна.

Не патрэбныя, на думку аўтара, авіяносцы і на Поўначы, ва ўмовах арктычнага мора.

Варта адзначыць, што ў СССР чамусьці не думалі, што авіяносцы не патрэбныя. Атлантыка, Міжземнае мора, паўночная частка Ціхага акіяна - у гэтых месцах гэтыя караблі вельмі нават маглі б спатрэбіцца. Акрамя таго, ЗША нядаўна з поспехам адправілі авіяносец у Нарвежскае мора.

Авіяносныя групы могуць знаходзіцца на варце межаў і пры неабходнасці атакаваць праціўніка далёка ад Расеі пры падтрымцы субмарын.

Гіпергукавыя ракеты сапраўды небяспечныя, але іх нехта павінен выпусціць, і гэта хтосьці павінен запеленгаваць. Авіяносцы суправаджаюць групы караблёў, чыя задача абараняць «авіяносную матку». Перабольшаная і слабасць авіяносца. На думку экспэртаў часопіса The National Interest, знішчыць вялікі авіяносец можа толькі ядзерная ракета або тарпеда. Але гэта ўжо азначае канфлікт зусім іншага ўзроўню.

Што тычыцца «Адмірала Кузняцова», то ён і напраўду - не найлепшы варыянт для ВМФ РФ. Сам па сабе карабель атрымаўся не вельмі ўдалым, а цяжкасці ў эксплуатацыі толькі дадалі праблем.

Расеі патрэбны новы авіяносец, але пакуль не створаны новы палубны знішчальнік, фарсіраваць падзеі няма ніякага сэнсу.

Праўда ў тым, што авіяносцы, сапраўды, вельмі дарагія, і пакуль Расея не можа сабе дазволіць іх будаваць. Не толькі праз грошы, а яшчэ і таму, што ў краіне даўно не будавалі вялікія баявыя караблі. Пакуль фрэгаты і вялікія дэсантныя караблі - гэта максімум, на які здольная айчынная суднабудаўнічая прамысловасць.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках