28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску 25-гадовы хлопец «штурмаваў» раённы аддзел міліцыі

12
У Менску 25-гадовы хлопец «штурмаваў» раённы аддзел міліцыі

Ён пералез праз калючы дрот і разбіў шыбу.

Дзіўны выпадак адбыўся сёння ў Менску. 25-гадоваму хлопцу для чагосьці спатрэбілася пракрасціся на тэрыторыю Цэнтральнага РУУС. Калючы дрот на агароджы не стаў для яго перашкодай. Пераадолеўшы яе, ён рушыў далей.

«Сёння пад 13:10 на тэрыторыю Цэнтральнага РУУС Менска незаконна пранік 25-гадовы жыхар сталіцы. Юнак здолеў пералезці праз агароджу з калючым дротам, падбегчы да дзвярэй будынка раённага аддзела і рукамі разбіць ў ім шыбу», - удакладнілі ў прэс-службе МУС.

Хлопца тут жа затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Ён меў парэзы ад калючага дроту і шкла - давялося даць першую дапамогу і даставіць у шпіталь.

«Як мяркуецца, правапарушальнік знаходзіўся ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення. Ягоным дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка, - дадалі ў МУС. - Затрыманы раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці паводле артыкулу 339 КК Беларусі ("Хуліганства"), а ўчора мужчына адзначаў свой дзень нараджэння".

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках