23 красавiка 2024, aўторак, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска перамагла ў кіданні дзіды на этапе Брыльянтавай лігі

Беларуска перамагла ў кіданні дзіды на этапе Брыльянтавай лігі
ТАЦЦЯНА ХАЛАДОВІЧ

Таццяна Халадовіч возьме ўдзел у Алімпіядзе-2020.

Беларуская кідальніца дзіды Таццяна Халадовіч перамагла на этапе Брыльянтавай лігі ў Лондане, паведамляе pressball.by.

У найлепшай спробе наша суайчынніца кінула прыладу на 66,10 м. Другое месца заняла Кейсі-Лі Барбэр з Аўстраліі, тройку замкнула Крысцін Гусонг з Нямеччыны.

Нагадаем, Халадовіч ужо выканала кваліфікацыйны нарматыў для ўдзелу ў Алімпіядзе-2020. У актыве беларускі чацвёрты вынік сусветнага сезона - на Еўрапейскіх гульнях у Менску Таццяна паказала вынік 67,22 м.

Брыльянтавая ліга. Лондан. Кіданне дзіды, жанчыны

1. Таццяна Халадовіч (Беларусь) – 66,10

2. Кейсі-Лі Барбэр (Аўстралія) – 65,85

3. Крысцін Гусонг (Нямеччына) - 65.73

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках