25 красавiка 2024, Чацвер, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саакашвілі адмовіўся ад удзелу ў выбарах у Раду

10
Саакашвілі адмовіўся ад удзелу ў выбарах у Раду
Міхэіл Саакашвілі

Былы прэзідэнт Грузіі запісаў відэазварот.

Былы прэзідэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі адмовіўся ад удзелу ў датэрміновых выбарах у Вярхоўную раду Украіны і заклікаў сваіх прыхільнікаў галасаваць за партыю "Слуга народа" прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Палітык змясціў відэазварот увечары ў пятніцу ў сваім Фэйсбуку.

Саакашвілі заявіў, што Цэнтральная выбарчая камісія Украіны доўгі час не рэгістравала ягоную партыю "Рух новых сіл", таму шмат якія патэнцыйныя выбаршчыкі не ведалі пра ягоны ўдзел у выбарах. Палітык асцерагаецца, што рух не здалеў бы прайсці бар'ер 5%, што перашкодзіла б выкананню праграмы партыі.

"Мы перакрыжоўваемся з электаратам "Слугі народа". Нашы праграмы вельмі падобныя, мы не крытыкуем прэзідэнцкую партыю, я мяркую, што мы павінны даць ім шанец. І таму, калі мы не пяройдзем 5% бар'ер, тыя адсоткі, якія мы атрымаем, гэта будуць адсоткі, адабраныя ў "Слугі народа", - заявіў Саакашвілі.

Ён сказаў, што мяркуе, што ўсе астатнія партыі, якія могуць прайсці ў парламент, горшыя за прэзідэнцкую, а выбары маюць даць суполцы Зяленскага магчымасць "цалкам узяць адказнасць за сітуацыю ў краіне на сябе".

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках