18 красавiка 2024, Чацвер, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мечыслаў Грыб: Беларусь неўзабаве прыйдзе да дэмакратычнага ладу кіравання

11
Мечыслаў Грыб: Беларусь неўзабаве прыйдзе да дэмакратычнага ладу кіравання
МЕЧЫСЛАЎ ГРЫБ

Ніводная ўлада не з'яўляецца вечнай - ні аўтарытарная, ні дыктатарская.

Старшыня Вярхоўнага Савету 12-га склікання Мечыслаў Грыб адзначыў у інтэрв'ю «БелГазете», што ніводная ўлада не з'яўляецца вечнай.

- Агульныя тэндэнцыі развіцця ў свеце стрымаць немагчыма нават у краіне з аўтарытарным рэжымам: парасткі новага ўсё адно будуць прабівацца скрозь асфальт аўтарытарызму, хоць і вельмі-вельмі павольна.

Цяпер увесь свет мяняецца, як мне здаецца, у лепшы бок, і Беларусь не вынятак. Але змены ў нас адбываюцца вельмі-вельмі цяжка, з шматлікімі перашкодамі, і гэтыя перамены абыходзяцца народу занадта дорага. Руху наперад перашкаджае аўтарытарны рэжым, які ўсталяваўся ў Беларусі, ручное кіраванне краінай, эканомікай, адсутнасць эканамічных рэформаў, вольнасцяў, вельмі нязначны ўдзел грамадскасці, палітычных партый у жыцці дзяржавы. Але ніводная ўлада не з'яўляецца вечнай - ні аўтарытарная, ні дыктатарская. Беларусь прыйдзе да дэмакратычнага ладу кіравання, і адбудзецца гэта дастаткова хутка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках