25 красавiка 2024, Чацвер, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп прапанаваў паручыцца за арыштаванага ў Швэцыі рэпера A$AP Rocky

Трамп прапанаваў паручыцца за арыштаванага ў Швэцыі рэпера A$AP Rocky
A$AP ROCKY
ФОТА: FOX NEWS

Выканаўца быў затрыманы ў Швэцыі пасля канцэрту, яго западозрылі ва ўдзеле ў бойцы.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра гатоўнасць асабіста паручыцца за арыштаванага ў Швэцыі рэпера A$AP Rocky (сапраўднае імя Ракім Маерс). Амэрыканскі лідэр паведаміў пра гэта на сваёй старонцы ў Twitter, апавядаючы пра вынікі тэлефоннай размовы са швэдскім прэм'ер-міністрам Стэфанам Лёвенам.

«Правёў вельмі добрую тэлефонную размову з прэм'ерам Швэцыі Стэфанам Лёвенам, які запэўніў мяне, што з амэрыканскім грамадзянінам A$AP Rocky будуць абыходзіцца справядліва», - напісаў Трамп. «Рыхтык гэтак жа я запэўніў яго, што A$AP не схаваецца ад правасуддзя, і прапанаваў асабіста паручыцца за яго, каб яго выпусцілі пад заклад або знайшлі іншы альтэрнатыўны варыянт», - дадаў амэрыканскі лідэр.

Трамп таксама паведаміў, што прадстаўнікі дзвюх краін зноў абмяркуюць сітуацыю вакол арышту рэпера ў наступныя 48 гадзін.

A$AP Rocky быў затрыманы 3 ліпеня ў Швэцыі, дзе ён меў канцэрт, паводле падазрэння ў нападзе на чалавека. Праз яшчэ два дні швэдскі суд пастанавіў змясціць яго пад арышт на два тыдні, пакуль вядзецца расследаванне інцыдэнту, паведамляе CBS News. Абарона рэпера сцвярджае, што той дзейнічаў у мэтах самаабароны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках