24 красавiка 2024, Серада, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнку хочуць падставіць»

36
«Лукашэнку хочуць падставіць»

Фёдар Поўны пракаментаваў словы дыктатара.

Святар Фёдар Поўны выступіў з тлумачэннем, чаму Лукашэнка назваў царкву ў гонар Усіх Святых, дзе ён узначальвае прыход, «галоўным нашым храмам», паведамляе «Салідарнасць».

Нагадаем, 9 траўня каля манумента Перамогі дыктатар заявіў:

- 9 траўня 2020 года - у дзень 75-годдзя Перамогі - капсулы з гэтай святой зямлёй (з месцаў вайсковых пахаванняў з усіх раёнаў краіны - С.) і спісы з імёнамі загінулых змесцяць у нішы храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Менску - галоўнага нашага храма.

Словы Лукашэнкі выклікалі пытанні, бо галоўным храмам беларускай праваслаўнай царквы з'яўляецца Свята-Духаў кафедральны сабор Менска.

У адной з апошніх праграмаў «Нядзельная пропаведзь», якая выходзіць на ОНТ, святар Фёдар Поўны пракаментаваў заяву кіраўніка дзяржавы. Яго выступ атрымаўся эмацыйным.

- Паляцела каменне. Словы-каменне. Словы зневажальных публікацый у інтэрнэце. У чый агарод яны паляцелі? Зусім не трэба мець надзвычайны розум, каб зразумець, што паляцелі гэтыя словы-каменні у наш народ. Бо гэта відавочная спроба пасварыць царкву і дзяржаву, вернікаў і атэістаў, падставіць, прабачце, Лукашэнку, - сказаў Поўны, - захлёбваючыся! Гіпотэза на гіпотэзе, адна цікавейшая за іншую: ці то Кафедральны ўжо не кафедральны, ці то Храм-помнік аўтакефальнай, ці то «руская дудка», ці то ліслівы «падкаблучнік».

Поўны адзначыў, што пры гэтым Свята-Духаў кафедральны сабор застаўся галоўным храмам Беларускай праваслаўнай царквы.

- Храм-помнік (у гонар Усіх Святых) не прэтэндуе называцца нават проста саборам. Гэта беларускі храм-памяці, прысвечаны беларусам перш за ўсё. З пункту гледжання царкоўнай іерархіі ён займае належнае яму сціплае прыходскае месца, - сказаў Поўны.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках