19 красавiка 2024, Пятніца, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ Туркменістана агучылі новую версію знікнення Гурбангулы Бердымухамедава

СМІ Туркменістана агучылі новую версію знікнення Гурбангулы Бердымухамедава

Раней аўтар паведамлення пра смерць дыктатара зняпраўдзіў гэтую інфармацыю.

Як паведамляе туркменскі апазіцыйны партал «Хронікі Туркменістана», знікненне Гурбангулы Бердымухамедава з інфармацыйнай прасторы краіны звязана не з ягона смерцю, а з цяжкай хваробай ягонай маці, піша mk.ru.

Са звестак партала, маці кіраўніка Туркменістана Агулабат Бердымухамедава ўжо дзесяць дзён знаходзіцца на лячэнні ў Нямеччыне. Ейны стан ацэньваецца як цяжкі. Менавіта 10 дзён таму Бердымухамедаў знік з поля зроку. 15 ліпеня дзяржаўныя тэлеканалы паведамілі, што ён адправіўся ў адпачынак, які прысвяціў напісанню чарговай кнігі. У той жа час журналісты «Гундагара» паведамілі, што прэзідэнцкі самалёт 12 ліпеня прызямліўся ў Нямеччыне. Мясцовыя СМІ адзначаюць, што Бердымухамедаў не з'яўляўся на публіцы блізу двух тыдняў.

Іншыя крыніцы ўчора паведамілі пра раптоўную смерць прэзідэнта Туркменістана. Прычынай смерці называлася вострая хвароба нырак.

Нагадаем, што дырэктар Цэнтра маніторынгу еўразійскіх праблем Аслан Руба папрасіў прабачэння за паведамленне пра смерць прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава.

Раней экспэрт у каментары радыёстанцыі «Говорит Москва» заявіў, што Бердымухамедаў памёр днямі падчас адпачынку. Рубаеў спаслаўся на бізнэсоўцаў, якія нібыта даведаліся пра гэта ад крыніц са спецслужбаў.

Пазней палітолаг паведаміў, што гэтая інфармацыя не пацвердзілася.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках