29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк: Ад кожнага ўкладзенага рубля мы атрымліваем 90 капеек

27
Нацбанк: Ад кожнага ўкладзенага рубля мы атрымліваем 90 капеек

Друкаванне пустых грошай будзе мець вельмі негатыўныя наступствы для Беларусі.

Эканоміка ў такім выпадку страчвае ў сваім патэнцыяле на некалькі гадоў наперад, патлумачылі аналітыкі Нацбанка, піша ej.by.

«Мы развіваемся нягнутка, гэта пагроза нашаму дабрабыту ў доўгатэрміновай перспектыве. Прычына ў нізкай прадукцыйнасці працы. Як вынік, укладзеныя ў эканоміку грошы не даюць належнай аддачы. Іншымі словамі, ад кожнага ўкладзенага рубля мы атрымліваем 90 капеек», - расказала падчас медыясняданку, арганізаванага даследчым цэнтрам ІПМ, начальніца ўправы даследаванняў Нацыянальнага банка Беларусі Наталля Мірончык.

Сёння эканоміка перастала быць эфектыўнай, тэмпы яе росту нізкія. Апошнія сем гадоў доўгатэрміновыя тэмпы росту не перавышаюць 0-2%, пазначыла праблему аналітык Нацбанка.

Напраўду беларуская эканоміка расце вельмі павольна. У першым паўгоддзі валавы ўнутраны прадукт Беларусі вырас толькі на 0,9% у дачыненні да аналагічнага перыяду мінулага года.

Ці можна дасягнуць запаветнага ВУП і ці зможа беларускае кіраўніцтва супрацьстаяць спакусе ізноў выкарыстаць друкаваны станок для стымулявання эканамічнага росту? Як мы памятаем, прэцэдэнты ўжо былі.

«У 2010 годзе мы стымулявалі эканоміку. І тэмы росту былі дастаткова высокія. Мы выраслі ў сярэднім на 6,6%, але потым у наступныя тры гады значна скаціліся да 1,5%. Вось гэта стымуляванне эканомікі абярнулася крызісам аплатнага балансу», - нагадаў намеснік начальніка ўправы даследаванняў Нацыянальнага банка Міхаіл Дземідзенка.

Ён заўважыў, што ў гэтай сітуацыі давялося істотна скарэктаваць беларускі рубель, бо не знайшлося фінансавых рэсурсаў, каб кампенсавць тыя парывы, якія існавалі ў аплатным балансе. Як вынік: трохзначная інфляцыя цягам года і нізкія тэмпы росту ВУП цягам наступных гадоў.

«Часам мы чуем ад некаторых экспэртаў, што галоўнае надрукаваць грошы, панізіць стаўкі і даць доступ прадпрыемствам да танных крэдытаў і ўсё будзе расці, як на дражджах. Але трэба разумець, што галоўная ўмова ўстойлівага доўгатэрміновага эканамічнага росту - гэта фінансавая макрастабільнасць», - адзначыў Міхаіл Дземідзенка.

Што будзе, калі друкаваць

Са слоў аналітыка, калі ўключыць друкаваны станок, вырастуць заробкі, інвестыцыі, прыбытак. Будзе расці і ВУП, але вельмі нядоўга.

«У гэты перыяд мы пачнём назапашваць праблемы - дысбаланс на валютным рынку, у замежным гандлі. Будзе расці дзяржаўная запазычанасць. Узнікне і дэфіцыт бюджэту. Гэта ўсё будзе ціснуць на курс і на інфляцыю. Наступствы - так званага карэктавання», - адзначыў Міхаіл Дземідзенка.

Паводле ягоных слоў, пасля гэтага мы зноў апынёмся на пачатку шляху, бо Нацбанку цягам некалькіх гадоў удалося падтрымліваць нізкі ўзровень інфляцыі.

«Рэгулятар таксама спрабуе дамагчыся сёння максімальнай фінансавай стабільнасці, і калі мы паспрабуем развязаць пытанні эканамічнага росту простым шляхам, мы гэта ўсё падарвём», - мяркуе экспэрт.

Міхаіл Дземідзенка падкрэслівае, што вось гэтыя «карэктаванні» крызісу ў эканоміцы маюць заўсёды сваю плату. Эканоміка страчвае ў сваім патэнцыяле на некалькі гадоў наперад.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках