29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады праводзяць экспэрымент для пашырэння паўнамоцтваў міліцыянтаў

43
Улады праводзяць экспэрымент для пашырэння паўнамоцтваў міліцыянтаў
Фота: БелТА

Экспэрымент праводзіцца на Шаркаўшчыне.

Пра гэта паведамляе газета "Кліч Радзімы".

Экспэрымент праходзіць з 31 траўня 2019 года да 31 студзеня 2020 года. Задзейнічаныя ў ім міліцыянты атрымаюць паўнамоцтвы супрацоўнікаў крымінальнага вышуку, участковых інспектараў міліцыі і інспектараў у справах непаўналетніх.

Гэта значыць стануць «універсальнымі» міліцыянтамі, якія адказваюць за ўсё, што адбываецца на іх адміністрацыйным участку (усяго іх у раёне 11).

"Гэта дазволіць паменшыць і раўнамерна размеркаваць нагрузку на супрацоўнікаў. У сельскай мясцовасці, дзе шчыльнасць насельніцтва невялікая, глыбокая спецыялізацыя кожнай з гэтых службаў не патрабуецца, - адзначае начальнік АУС Сяргей Арэшка. - Мы спадзяемся, што надалей такая практыка будзе спрыяць аздараўленню крымінагеннай абстаноўкі ў раёне".

Участковыя-шэрыфы ўжо з'явіліся ў некаторых іншых рэгіёнах краіны - напрыклад, у Глускім, Маларыцкім, Бярэзінскім, Кастрычніцкім і Воранаўскім раёнах.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках