29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вітаўтас Сініца: Прэзідэнт Літвы не выпадкова абраў для першага візіту Польшчу

2
Вітаўтас Сініца: Прэзідэнт Літвы не выпадкова абраў для першага візіту Польшчу
ВІТАЎТАС СІНІЦА
ФОТА: PROPATRIA.LT

Плюсы візіту цалкам зацямнілі мінусы.

Cайт Charter97.org разам з літоўскім палітолагам Вітаўтам Сініцам падводзіць вынікі першага замежнага візіту прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы ў Польшчу.

- Як вы ацэньваеце візіт прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы ў Польшчу?

- Першы візіт кіраўніка Літвы быў вельмі абнадзейвальным і стаў добрым пачаткам ягонага прэзідэнцкага тэрміну. Вылучыць за што яго хваліць канкрэтна - нялёгка: падарункі зусім іншага ўзроўню (выява Маці Божай у Троках), агучаная пазіцыя не падтрымліваць санкцыі супраць Польшчы, правільныя і лагічныя акцэнты ў пытаннях энэргетычнай і вайсковай бяспекі. Добрая ідэя, каб запрасіць Банк Польшчы ў Літву, плюс многія іншыя дробныя дэталі, якія дазваляюць сцвярджаць, што візіт быў паспяховым.

Тым не менш, без дзелі крытыкі, як мне здаецца, не абысціся. Так, напрыклад, прэзідэнт не сустрэўся з літоўскай суполкай з Сейн, а гэта унікальная суполка, якая жыве ў Польшчы больш за 100 гадоў, захоўваючы літоўскую ідэнтычнасць, мову, гісторыю, звычаі і ўсё астатняе, хоць цягам большай часткі гэтага стагоддзя там нават не было літоўскай школы.

Але Гітанас Наўседа толькі пачынае працаваць у якасці прэзідэнта і ніхто не можа патрабаваць, каб ён зрабіў усё ў першыя ж дні свайго прэзідэнцкага тэрміну. Тым не менш, плюсы візіту прыхавалі мінусы.

- Якія былі асноўныя акцэнты першага візіту кіраўніка Літвы?

- Перш за ўсё, сам візіт быў яркай падзеяй. Заўсёды важна, якая краіна выбіраецца для першага візіту новага прэзідэнта. Таму выбар паездкі ў Польшчу - гэта свайго кшталту паведамленне аб тым, наколькі Польшча з'яўляецца важнай для Літвы.

Наколькі я разумею, візіт даў зразумець, што Літва імкнецца палепшыць стасункі з Польшчай і хоча іх ствараць грунтуючыся, па-першае, на агульных інтарэсах, а па-другое, на ўзаемнай павазе, а не на ласцы. Ні для каго не сакрэт, што частка напружанасці ў стасунках паміж Літвой і Польшчай узнікла акурат праз тое, што літоўскія палітыкі, паабяцалі тое, што яны не маглі выканаць. Гэта сфармавала імідж Літвы ў вачах Варшавы.

На працягу ўсяго візіту адчувалася пачуццё ўзаемнай падтрымкі з боку прэзідэнтаў і пазітыўная атмасфера сустрэчы. Прэзідэнты паспяшаліся дапамагчы адзін аднаму справіцца з цяжкімі пытаннямі журналістаў так, каб усялякія правакацыі ня перараслі ў супярэчлівыя загалоўкі. Жаданне супрацоўнічаць і адкрыць новую старонку ў стасунках паміж краінамі, мабыць, было галоўным пасланнем візіту.

- Ці мяркуеце вы, што варта чакаць шчыльнага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Літвой? І ці трэба Літве такое супрацоўніцтва?

- Думаю, што менавіта варта чакаць больш шчыльнага супрацоўніцтва, якое будзе і апраўданым і заснаваным на ўзаемных інтарэсах. Поўная адсутнасць разумення краінамі Заходняй Еўропы працэсаў, якія адбываюцца ў Польшчы і ў постсавецкіх краінах агулам, стварыла перадумовы для таго, каб Літва стала ўсё больш патрэбнай для Польшчы.

І астатні момант - гэта пытанне ўзаемнай павагі да суверэннага суседу. Літва і Польшча павінны паважаць адзін аднаго. Ва ўнутранай палітыцы мы можам толькі пытацца адзін у аднаго нешта, але ніколі не намагаць. Самым вялікім дасягненнем Гітанаса Наўседы ў гэтай галіне было б канчатковая змена парадыгмы стасункаў у бок узаемапавагі.

- Што вы асабіста чакаеце ад Гітанаса Наўседы ў якасці прэзідэнта?

- Вельмі спадзяюся на дэмакратыю, павагу да грамадскай думкі і годную рэпрэзентацыю Літвы на міжнароднай арэне. У многіх пытаннях, якія хвалююць людзей, прэзідэнт не мае вялікіх паўнамоцтваў, але нефармальная ўлада не менш важная.

Моцны прэзідэнт заўсёды можа стварыць зусім новы дыскурс, дзе ёсць зусім новае разуменне таго, што з'яўляецца пажаданым і нармальным. Улічваючы прафесійны досвед Наўседы, цалкам магчыма, што ён засяродзіць вялікую частку сваіх намаганняў на сацыяльнай і эканамічнай палітыцы, у якой ён можа адчуваць сябе экспэртам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках