25 красавiка 2024, Чацвер, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ні жывы, ні мёртвы: што з Гурбангулы Бердымухамедавым

Ні жывы, ні мёртвы: што з Гурбангулы Бердымухамедавым
Гурбангулы Бердымухамедавым

Туркменістан - адная з найбольш закрытых краін свету.

Крыніцы з Ашхабада паведамілі пра смерць дыктатара Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава, пра гэта распавёў «Говорит Москва» дырэктар Цэнтра маніторынгу еўразійскіх праблем Аслан Рубаеў. Паводле ягоных слоў, крыніцы паведамілі пра гэта са спасылкай на знаёмых са спецслужбаў. Пазней Аслан Рубаеў адмовіўся ад сваіх слоў і папрасіў прабачэння. Ён таксама дадаў, што інфармацыю зняпраўдзіла тая ж крыніца, што заявіла пра смерць дыктатара Туркменістана. Амбасада Турменістана ў РФ таксама зняпраўджвае смерць Гурбангулы і ўважае паведамленне за фальшыўку, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на неназваную крыніцу ў пасольстве, паведамляе gazeta.ru.

У той жа час смерць Гурбангулы Бердымухамедава пацвярджае блогер Анатоль Несміян (Эль Мюрыд) - са спасылкай на апазіцыю ён напісаў, што Бердымухамедаў мог сканаць ад вострай нырачнай недастатковасці. Апазіцыйнае выданне «Хроніка Туркменістана» паведамляе, што маці дыктатара 10 дзён знаходзіцца ў цяжкім стане ў Нямеччыне.

Гурбангулы Бердымухамедаў апошнім разам з'явіўся на публіцы 5 ліпеня. СМІ пісалі, што самалёт Бердымухамедава бачылі на нямецкай тэрыторыі 12 ліпеня, а 15 ліпеня прэс-служба апублікавала паведамленне аб ягоным адпачынку і відэазапіс, дзе дыктатар гуляе з унукамі і кацянятамі.

Туркменістан - адная з найбольш закрытых краін свету, усялякая неафіцыйная інфармацыя звычайна публікуецца ў замежнай прэсе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках