19 красавiка 2024, Пятніца, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA паселіць амерыканскіх астранаўтаў на Месяцы

12
NASA паселіць амерыканскіх астранаўтаў на Месяцы
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Першая жанчына і наступны мужчына на Месяцы будуць амерыканцамі.

Як паведаміў у інтэрв'ю тэлеканалу CBS News віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пэнс, амерыканская месяцавая праграма прадугледжвае не толькі вяртанне астранаўтаў на спадарожнік Зямлі, але і сталую іх прысутнасць там. Вярнуўшыся на Месяц, са слоў палітыка, амерыканцы зоймуцца распрацоўкай карысных выкапняў і «развіццём новых тэхналогій». Але і гэта яшчэ не ўсё: калі надыдзе час, яны проста з Месяца адправяцца на Марс, паведамляе «Папулярная механіка».

Згодна з новай касмічнай палітыцы ЗША, NASA трэба будзе стаць за стырном «інавацыйнай праграмы даследаванняў разам з міжнароднымі камерцыйнымі партнёрамі», каб «не толькі паставіць наш сцяг і пакінуць сляды, а стварыць аснову для будучай місіі на Марс і, магчыма, да шматлікіх іншых планет» . Як сцвярджае Пэнс, «за кіраўніцтвам прэзідэнта Трампа Амерыка зноў увойдзе ў космас на ўсіх франтах».

Урад агучыў і канкрэтныя тэрміны: вярнуць амерыканскіх астранаўтаў на Месяц даручана да 2024 года. Са слоў палітыка, «першая жанчына і наступны мужчына на Месяцы будуць амерыканцамі, якіх даставяць амерыканскія ракеты з амерыканскай зямлі». Дональд Трамп даручыў NASA рэалізаваць гэтую праграму «ўсялякім коштам». ЗША таксама плануюць адправіць на арбіту Месяца касмічную станцыю з чатырма астранаўтамі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках