24 красавiка 2024, Серада, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэйг Вудкрафт: У Пінску цудоўныя агуркі, у жыцці такіх не еў

8
Крэйг Вудкрафт: У Пінску цудоўныя агуркі, у жыцці такіх не еў
КРЭЙГ ВУДКРАФТ

Менскі хакейны клуб «Дынама» праводзіць у Пінску перадсезонны збор.

У праграме «Спорт-клуб» на АНТ галоўны трэнер хакейнага менскага «Дынама» Крэйг Вудкрафт прызнаўся, што ў Пінску, дзе цяпер каманда праводзіць перадсезонны збор, яму спадабаліся мясцовыя агуркі, паведамляе pressball.by.

- Рады вярнуцца ў Менск, атрымліваю асалоду ад працы тут. Пастанова вярнуцца далася вельмі лёгка. Бачу, што клуб стала развіваецца. Ён выходзіць на новы ўзровень.

За два гады многае ў Беларусі памянялася, хоць усё адно бачу шмат знаёмых асоб. Прыемна, што добрыя хакеісты засталіся. У той жа час з'явілася моладзь, якая прагне развівацца. Патэнцыял у яе велізарны, упэўнены, у гэтых дзяцей добрая будучыня. Добрая і каманда памочнікаў. Не з усімі працаваў раней, але кожны прыўносіць нешта новае і каштоўнае. У кожнага велізарная колькасць ідэі. Шмат праводзім часу разам, увесь час спрачаемся. Думаю, правесці збор у Пінску - выдатная ідэя. Што да ўмоў, няма ніякіх прэтэнзій.

Забыўся пра галоўнае: агуркі тут цудоўныя. У жыцці такіх не еў. Як я зразумеў, Пінск - сталіца агуркоў, - падзяліўся Вудкрафт.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках