29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Сусветнага банка ў Беларусі: Рэформы непазбежныя

20
Кіраўнік Сусветнага банка ў Беларусі: Рэформы непазбежныя
АЛЕКС КРЭМЕР
ФОТА: VEDOMOSTI.MD

Рэформы - гэта як паход да стаматолага: чым даўжэй цягнеш, тым больш балюча будзе.

Кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер у інтэрв'ю tut.by расказаў, ці давядзецца беларусам пакутаваць, як пры рэформах 90-х гадоў.

- Наш пасыл застаўся нязменным: сёння структурныя рэформы яшчэ больш важныя і актуальныя, чым у мінулым. Беларуская эканамічная мадэль, якую краіна абрала прыкладна ў 2003 годзе, сёння зазнае моцны стрэс.

У Беларусі склалася сітуацыя, калі краіна доўгі час спажывае больш, чым вырабляе, і за кошт гэтага быў дасягнуты істотны прагрэс у частцы паляпшэння ўзроўню жыцця людзей. Але варыянтаў скараціць гэты разрыў няшмат. Краіна - як сям'я. Калі спажываць больш, чым зарабляеш, гэта адбываецца за кошт знясілення ўласных зберажэнняў і запасаў, вонкавых запазычанняў або дапамогі іншых краін. Магчымасць задзейнічаць усе гэтыя варыянты апошнім часам скарачаецца. І стан балансу цяпер не найлепшы: высільваюцца зберажэнні хатніх гаспадарак, а краіне ўсё складаней пазычаць у сваіх традыцыйных крэдытораў.

У выніку краіна вымушаная жыць па сродках: яна не можа сабе дазволіць ранейшы ўзровень дзяржпадтрымкі сельгаспрадпрыемстваў, субсідаванне паслуг ацяплення для насельніцтва.

Патрэба ў структурных пераўтварэннях стала значна вастрэйшай у 2017-м, калі замежная пазыка дасягнула 130% экспарту, больш, чым у 2003-м, калі ён быў толькі 30%. Так што менш падстаў для турботы ў нас дакладна не стала.

- Стаўленне насельніцтва Беларусі да рэформаў прыкметна мяняецца, але ўсё адно яны ўспрымаюцца як непазбежнае зло, якое балюча ўдарыць па большасці грамадзян краіны. Ці ўсё ж прыдумалі ўжо «абязбольванне» - захады, якія могуць прыкметна змякчыць негатыўныя наступствы для ўразлівых слаёў грамадзян? І колькі, з вашага досведу, доўжыцца самы востры перыяд - колькі пакутаваць простаму беларусу?

- Схлушу, калі скажу, што гэта бязбольна. Але тое, што стаўленне памянялася, ужо паказвае, што ў людзей дастаткова рэалістычнае ўспрыманне рэформаў, многія разумеюць, што структурныя пераўтварэнні непазбежныя, хоць і хваравітыя. Больш за тое, у Беларусі ёсць і перавагі перад краінамі былога СССР, якія праводзілі рэформы ў 90-я. Працэс трансфармацыі для Беларусі будзе менш балючым, бо палова работнікаў ужо занятыя ў прыватным сектары эканомікі. Так што рэформа дзяржсектара менш сур'ёзна паўплывае на агульную сацыяльную сітуацыю, чым гэта было б дзесяць гадоў таму. Акрамя таго, у Беларусі склаліся трывалыя гандлёвыя сувязі з Еўрапейскім Звязам на захадзе і з Расеяй на ўсходзе, што несупастаўна з сітуацыяй у 90-х гадах, калі краіны засталіся сам-насам са сваімі цяжкасцямі. І апошняе: у Беларусі ёсць бюджэтныя рэсурсы для таго, каб выбудаваць сістэму сацыяльнай абароны, забяспечыць прымальны ўзровень жыцця для найбольш уразлівых слаёў насельніцтва. І гэта зноў прыкметная перавага ў параўнанні з 90-мі.

Складана прагназаваць, колькі гэта прадоўжыцца. Але дзве рэчы магу сказаць са стоадсоткавай упэўненасцю. Па-першае, гэта дакладна не будзе падобна на рэформы 90-х. Па-другое, гэта як паход да стаматолага: чым даўжэй цягнеш, тым больш балюча будзе. Але ісці ўсё адно давядзецца.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках