25 красавiка 2024, Чацвер, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве ў жніўні - лістападзе: у войска згодна з новымі правіламі

14
Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве ў жніўні - лістападзе: у войска згодна з новымі правіламі

Дакумент дыктатар падпісаў сёння.

Лукашэнка падпісаў сёння ўказ №274 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве». Дакумент прадугледжвае прызыў грамадзян Беларусі мужчынскага полу ў жніўні - лістападзе 2019 года на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзерве, піша onliner.by.

Закране дакумент тых беларусаў, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама тых грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку - іх прызавуць на службу ў жніўні - лістападзе 2019 года.

Адначасова дакументам прадугледжваецца звальненне ў запас вайскоўцаў тэрміновай вайсковай службы, якія ўжо выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.

Нагадаем, што летам былі аператыўна прынятыя змены ў законах аб вайсковай арганізацыі дзяржавы. Галоўнае новаўвядзенне - гэта наданне толькі адной адтэрміноўкі ад войска для атрымання адукацыі. Не важна, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай i гэтак далей.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках