28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто давёў да банкруцтва унікальную беларускую фабрыку?

9
Хто давёў да банкруцтва унікальную беларускую фабрыку?

Работнікі маладзечанскай фабрыкі «Сакавіца» дамагаюцца праўды.

У Маладзечне закрытыя амаль усе буйныя прадпрыемствы, а замест іх адкрытыя гандлёвыя павільёны завод «Модуль», швейная фабрыка «Бярозка», завод «Спадарожнік», фабрыка музычных інструментаў і інш. Сайт Сharter97.org пісаў пра праблему, з якой сутыкнуліся працаўнікі прадпрыемства «Сакавіца».

Мясцовыя чыноўнікі для развязання праблемы прапанавалі запусціць хуткасныя электрычкі ў Менск. Даваць каментары паводле гэтай праблемы старшыня гарвыканкама Маладзечна адмовіўся.

Беларускі фонд культуры, які з'яўляецца ўласнікам фабрыкі «Сакавіца» ў Маладзечне, запрасіў афіцыйным лістом Youtube-канал «Краіна для жыцця» ў свой офіс для тлумачэння сітуацыі.

Аднак у прызначаны час на камеру даць каментар прадстаўнікі фонду адмовіліся. На аўдыёзапісе размовы былыя намеснікі міністра Гілеп і Стружэцкі, якія кіруюць фондам і назіральнай радай фонду, растлумачылі, што не валодаюць поўнай інфармацыяй аб стане спраў на фабрыцы і тым, што фабрыка была адзінай крыніцай даходу для фонду і іх «краязнаўчай» газеты.

Акрамя таго, яны паведамілі, што атрымлівалі капейкі ў выглядзе дывідэндаў з фабрыкі (2500 рублёў у 2108 годзе, і 1000 - 1500 рублёў у іншыя гады). Таксама запэўнілі, што фонд з'яўляецца падаткаплатнікам цалкам.

Аднак падчас здымкі відэароліка высветлілася, што фонд культуры ўказам Лукашэнкі вызвалены ад выплаты падатку на прыбытак, а на аснове прадстаўленых дырэктарам дакументаў, адлічэнні ў фонд перавышалі ў шмат разоў названыя лічбы.

Акрамя таго, фонд забіраў частку ільняной прадукцыі фабрыкі і рэалізоўваў яе сам. Некаторыя сваякі чальцоў рады фонду з'яўляліся кіраўнікамі камерцыйных арганізацый і забіралі прадукцыю фабрыкі праз свае фірмы. Гэта растлумачыў дырэктар фабрыкі Сабалеўскі і падаў арыгіналы накладных і таварных чэкаў, а таксама касавыя і прыходныя ордэры.

Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва і юрысты аўдытары прапануюць кіраўніцтву фонду і працоўнаму калектыву сесці за стол перамоваў і мірна развязаць гэтую праблему. Аднак, калектыў былых работнікаў фабрыкі кажа пра тое, што адчувае каласальны ціск з боку прадстаўнікоў фонду.

Менавіта таму калектыў фабрыкі просіць падпісаць усіх неабыякавых людзей петыцыю і просіць улады ўмяшацца і садзейнічаць развязанню праблемы.

Усе дзяржаўныя СМІ цалкам ігнаруюць гэтую падзею, хоць усяго тыдзень таму многія цэнтральныя каналы здымалі ў Маладзечне сюжэт пра нешматлюдную гастравуліцу, дзе размешчаныя ўсяго 12 рэстарацый, напэўна з мэтай перавесці фокус насельніцтва горада ад праблемы. Мясцовая газета больш за месяц не публікуе інтэрв'ю з работнікамі фабрыкі і не дае каментароў. «Советская Белоруссия» па ўказцы зверху ўжо тыдзень рыхтуе рэпартаж, у якім са слоў карэспандэнта яму давядзецца зрабіць вінаватым падзей апошняга дырэктара фабрыкі.

У Маладзечне бываў нават Напалеон. У снежні 1812 года менавіта тут ён падпісаў свой 29 бюлетэнь, пасля якога перастаў быць галоўнакамандуючым свайго войска. Як было б выдатна, каб і беларускія ўлады ўжо нешта падпісалі. І ў Маладзечне, і ў іншых гарадах Беларусі не закрываліся апошнія фабрыкі і заводы, а людзі не ездзілі кожны дзень на працу ў Менск ці не з'язджалі ў іншыя краіны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках