18 красавiка 2024, Чацвер, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праўладны прафзвяз не выратавала нават «разнарадка па сацсетках»

2
Праўладны прафзвяз не выратавала нават «разнарадка па сацсетках»

СММ з-пад палкі не спрацаваў.

Два тыдні таму кіраўніцтва Прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў пераканаўча папрасіла сваіх членаў зарэгістравацца ў Facebook і ставіць упадабайкі на старонцы арганізацыі, паведамляе «Еўрарадыё».

Першасныя арганізацыі прафсаюза атрымалі падрабязную інструкцыю на дзвюх старонках: куды заходзіць, на што клікаць, чым дзяліцца...

Але СММ з-пад палкі не спрацаваў: на FB-акаўнт прафсаюза падпісалася ўсяго 45 чалавек. Два тыдні таму ў старонкі было 154 падпісчыкі, 22 ліпеня іх усяго 199.

Афіцыйна ў прафсаюзе больш за 189 тысяч сяброў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках