18 красавiка 2024, Чацвер, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскія прадукты пачнуць дадаваць панцыры саранчы

28
У расейскія прадукты пачнуць дадаваць панцыры саранчы

Харчовы дадатак павінен замяніць парашок з рагоў і капытоў жывёлы.

У расейскім ІЦМА распрацоўваюць харчовую дабаўку з панцыра саранчы. Яна заменіць напаўняльнікі з адкідаў мясной прамысловасці, якія цяпер дадаюць у каўбасы, паўфабрыкаты, соусы і іншыя прадукты. Саранча падыдзе і для дадавання ў малочныя прадукты і хлебабулачныя вырабы. Біятэхнолагі мяркуюць, што праз хітын і хітазан дабаўка будзе карысная для людзей з атэрасклерозам, прамянёвай хваробай, гіпертаніяй, пішуць «Открытые медиа».

Аб распрацоўцы падрабязна распавядаюць «Известия». Прафесар факультэта харчовых біятэхналогій і інжынерыі ІЦМА Аляксандр Ішэўскі распавёў выданню, што новая дабаўка зможа замяніць парашковыя канцэнтраты са шкур, рагоў і капытоў жывёлы, якія шырока выкарыстоўваюцца ў харчовай вытворчасці ўжо дзясяткі гадоў.

«Жывёльны бялок становіцца раскошай для чалавецтва, у сувязі з чым востра паўстае пытанне аб тым, як стварыць больш танны прадукт з такімі ж пажыўнымі ўласцівасцямі, як і мяса, - кажа Ішэўскі. - Таму мы спрабуем вырабіць розныя варыянты біялагічных дабавак. Дарэчы, апошнім часам працуем над дадаткам з адкідаў рыбаперапрацоўчай прамысловасці: панцыраў крэветак і крабаў. Таксама выявілася, што нічым не горшы ў гэтым плане і панцыр саранчы».

Утрыманне бялку ў панцыры саранчы - ад 13 да 77% ад сухой масы. У муцэ з саранчы ўдвая больш бялку, чым у ялавічыне; больш жалеза, чым у шпінаце, і больш вітаміну B12, чым у ласосі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках