28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ураджэнка Беларусі перамагае на выбарах у Вярхоўную Раду Украіны

2
Ураджэнка Беларусі перамагае на выбарах у Вярхоўную Раду Украіны
ФОТА: ТАСС

Тры іншыя выхадцы з Беларусі не пераадолелі канкурэнцыі.

Ураджэнка Беларусі Алена Ліс, якая нарадзілася ў Драгічынскім раёне Берасцейскай вобласці і балатавалася ў Вярхоўную раду як вылучэнка партыі «Слуга народа», за крок ад перамогі ў мажарытарнай акрузе ў Чарнавецкай вобласці.

Пасля апрацоўкі 49,07% выбарчых пратаколаў яна набірае 34,41% галасоў. Яе найбліжэйшы канкурэнт Мікалай Хведарук - 13,29%, паведамляе «Радыё Свабода».

Тры іншыя выхадцы з Беларусі не пераадолелі канкурэнцыі.

Найлепшага выніку дасягнуў ураджэнец Гомеля Эдуард Шчаглакоў. Ён балатаваўся ад Апазіцыйнай платформы «За жыццё!» у 107-й выбарчай акрузе ў Лісічанску Луганскай вобласці, дзе працуе сакратаром гарадской рады. Ён заняў трэцяе месца з 72 галасамі (16,28%).

Яшчэ адзін беларус, Уладзімір Шутаў, які нарадзіўся ў вёсцы Скліміне Магілёўскай вобласці і таксама балатаваўся ў гэтай жа акрузе, заняў апошняе, 23-е месца. За яго не прагаласаваў ніводзін выбаршчык. У гэтай акрузе перамог самавылучэнец Аляксандр Сухаў.

Аляксандр Кротаў, які нарадзіўся ў Карэлічах Навагрудскага раёна Гарадзенскай вобласці і балатаваўся шляхам самавылучэння ў 34-ай аднамандатнай выбарчай акрузе з цэнтрам у паселішчы Царычанцы Днепрапятроўскай вобласці, таксама заняў апошняе, 20-е месца.

Ягоную кандыдатуру падтрымаў 51 выбаршчык (0,14%). Дэпутатам ад гэтай акругі выбралі вылучэнца праўладнай партыі «Слуга народа» Дзмітрыя Чорнага.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках