20 красавiка 2024, Субота, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент распавёў пра чаканні ад новай Рады

2
Еўрапарламент распавёў пра чаканні ад новай Рады

Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента падкрэсліў, што спадзяецца на правядзенне ва Украіне рэформаў.

Дэвід МакАлістар, кіраўнік дэлегацыі Еўрапейскага парламента, які прыбыў ва Украіну для назірання за парламенцкімі выбарамі, заявіў, што Еўрапарламент спадзяецца на правядзенне рэформаў новым скліканнем Вярхоўнай рады. Пра гэта ён паведаміў на прэс-канферэнцыі назіральнікаў у Кіеве ў панядзелак, 22 ліпеня, паведамляе korrespondent.net.

Ён таксама адзначыў, што «ЕЗ дапаможа Украіне супрацьстаяць замежным пагрозам».

«Еўрапарламент і Вярхоўная рада за апошнія гады выйшлі на беспрэцэдэнтнае супрацоўніцтва. Мы дапамагалі ВР у развіцці яе магчымасцяў, медыяцыі і дыялогу. Мы спадзяемся, што будучая ВР будзе працаваць над пабудовай нацыянальнага кансэнсусу і рэфармаваннем. Еўрапарламент зацікаўлены ў далейшым супрацоўніцтве з ВР», - сказаў МакАлістар.

Пра гатоўнасць супрацоўнічаць з новай Радай заявіла і кіраўніца дэлегацыі Парламенцкай асамблеі NATO Мадэлен Мун.

«Парламенцкая асамблея NATO будзе дапамагаць Украіне ў еўрапейскай інтэграцыі, мы гатовыя супрацоўнічаць з новым парламентам», - сказала Мун на прэс-канферэнцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках