19 красавiка 2024, Пятніца, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Мянчанка заўважыла расколіны, якія ідуць па сценах у Dana Mall

19
Фотафакт: Мянчанка заўважыла расколіны, якія ідуць па сценах у Dana Mall

Беларуска адправіла электронны зварот у МНС.

Мянчанка Юлія заўважыла дэфект увечары 21 ліпеня. Зрабіла фатаграфіі і адправіла электронны зварот у МНС, каб спецыялісты правялі абследаванне. «Расколіны з двух бакоў, пад калонамі. Адна побач з крамай Mothercare, другая насупраць пляцоўкі са столікамі. Неяк раней не кідаліся ў вочы, толькі ўчора заўважыла», - піша onliner.by дзяўчына. З яе слоў, «расколіны» даволі глыбокія, «на паўтара пальца». Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра дэфармацыйныя швы паміж секцыямі, аднак гэтую інфармацыю яшчэ варта праверыць.

Атрымаць аператыўны каментар ад прадстаўнікоў Dana Mall пакуль не ўдалося. Спецыялісты паабяцалі даць інфармацыю ў бліжэйшы час. Супрацоўнікам МНС запыт мянчанкі на разгляд на гэты момант яшчэ не паступіў.

Як нам патлумачыў спецыяліст кампаніі «Эва Лэнд» Аляксандр Скок, гаворка сапраўды ідзе пра дэфармацыйныя швы, так што палохацца не варта.

- Гэта дэфармацыйнае шво, яно прызначанае для раўнамернага ўсаджвання будынка. Такіх па перыметры два ці тры. Дэфармацыя, магчыма, пайшла крыху больш, чым чакалася, але страшнага нічога няма. Калі б зрабілі крыху больш акуратна, ніхто б нічога нават не заўважыў. Непрыгожа - так, але ў цэлым гэта нармальна і натуральна, - распавёў Аляксандр.

ФОТА: ONLINER.BY
Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках