25 красавiка 2024, Чацвер, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы праз памылку мянчук пачаў барацьбу супраць міліцыянтаў

19
Затрыманы праз памылку мянчук пачаў барацьбу супраць міліцыянтаў
ДЗМІТРЫЙ СЕРАДА
ФОТА: TUT.BY

Лекар судзіцца з СК.

У судзе Партызанскага раёна Менска 22 ліпеня пачнецца разгляд скаргі лекара Дзмітрыя Серады на адмову Следчага камітэта пачынаць крымінальную справу супраць міліцыянтаў, што жорстка затрымалі яго, як высветлілася, праз памылку. Справу разглядае суддзя Анатоль Барысёнак. Суд праходзіць у закрытым рэжыме, аднак рэзалютыўная частка рашэння будзе абвешчана адкрыта, паведамляе tut.by са спасылкай на БелаПАН.

Нагадаем, 4 жнiўня 2016 года, а 8 раніцы, у Менску ў кватэру да сям'і педыятра і дзіцячага хірурга-траўматолага Дзмітрыя Серады ўварваўся АМАП. Мужчына прачнуўся ад удараў таранам у жалезныя дзверы і выйшаў у калідор. У гэты час на кухню, разбіўшы шкло ў гаўбечнай дзверы, праніклі байцы ў чорным са зброяй у руках. Затрыманне, са слоў мужчыны, адбывалася даволі жорстка - і, як высветлілася, праз памылку.

Мужчыну падазравалі ў эксгібіцыянізме. Праз суткі яго вызвалілі, прызнаўшы недатычным, бо пацярпелая і сведка не апазналі ў ім злачынцу. Сам Середа распавёў, што ў дзень злачынства, у якім яго абвінавачваюць, быў з сябрамі на рыбалцы за 80 км ад Менска.

Пазней Следчы камітэт пачаў праверку дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі пасля скаргі ад сям'і. Аднак СК адмовіў у распачынанні крымінальнай справы. Следчыя прыйшлі да высновы, што рашэнне аб прыцягненні супрацоўнікаў АМАПу да затрымання «было прынятае абгрунтавана», а кайданкі і фізічная сіла выкарыстоўваліся «для пераадолення магчымага супраціву» з боку Серады. Дыягназы (закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, удар мяккіх тканак галавы, удар пярэдняй брушной сценкі) прызналі неабгрунтаванымі, а цялесныя пашкоджанні і ранкі, зафіксаваныя заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, аднеслі «да катэгорыі лёгкіх, што не пацягнулі за сабой кароткачасовага разладу здароўя» .

Тым не менш пракуратура Менску скасавала пастанову менскіх следчых - і распачала крымінальную справу ў дачыненні да нейкага міліцыянта з Заводскага РУУС паводле ч.1 арт. арт. 426 Крымінальнага кодэкса (Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Матэрыялы тады накіравалі ў Следчы камітэт. Аднак паводле вынікаў праверкі зноў была прынятая пастанова аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы «за адсутнасцю ў дзеі складу злачынства».

Цяпер у судзе Партызанскага раёна Менска 22 ліпеня пачнецца разгляд скаргі Дзмітрыя Серады на адмову Следчага камітэта пачынаць крымінальную справу супраць міліцыянтаў, якія збілі яго і затрымалі праз памылку. Суд праходзіць у закрытым рэжыме, аднак рэзалютыўная частка пастановы будзе абвешчана адкрыта.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках