20 красавiка 2024, Субота, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля БелАЭС адбылося надзвычайнае здарэнне

25
Каля БелАЭС адбылося надзвычайнае здарэнне

НЗ здарылася таму, што праваліўся асфальт.

Каля БелАЭС у Астраўцы адбылося надзвычайнае здарэнне: перавярнулася пажарная машына. Гэта здарылася, бо праваліўся асфальт. Фотаздымак аварыі апублікаваў тэлеграм-канал Nexta, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле інфармацыі Nexta, аўтамабіль МНС трапіў колам у пралом асфальту і перакуліўся. Інцыдэнт адбыўся 20-ліпеня пад 19:20, калі машына выязджала са сваёй часткі на тэрыторыі БелАЭС на пажар у вёсцы Бярозаўка Астравецкага раёна.

У прэс-службе МНС карэспандэнту «Радыё Свабода» пацвердзілі факт дарожна-транспартнага здарэння «на дарозе агульнага карыстання». Аднак адмовіліся даць падрабязнасці. Дадалі, што «ніхто не пацярпеў».

«Больш інфармацыі аб ДТЗ распавядаць мы не маем права», - сказаў афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.

Афіцыйная прадстаўніца Гарадзенскай абласной УМНС Наталля Жывалеўская дадала, што «аўтамабіль не перакульваўся, было ДТЗ».

У Гарадзенскай абласной управе ДАІ карэспандэнту «Радыё Свабода» таксама пацвердзілі факт ДТЗ без пацярпелых, але дэталяў не далі.

«Гэтая інфармацыя не мае ніякай каштоўнасці», - сказалі ў ДАІ.

У Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Беларуская атамная электрастанцыя» інфармацыю атрымаць пакуль не ўдалося.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках