20 красавiка 2024, Субота, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры высновы пра рэальныя заробкі ў Беларусі

10
Тры высновы пра рэальныя заробкі ў Беларусі

Міністр прагаварыўся.

Міністр эканомікі агучыў, які заробак дагэтуль, нягледзячы на абяцанні ўладаў, плацяць беларусам.

- Заробак 400 рублёў, калі маеш сям'ю недапушчальны, - заявіў міністр эканомікі Дзмітрый Круты ў эфіры праграмы «Галоўны эфір».

Ён распавёў, што па выніках пяці месяцаў у краіне засталося 87 арганізацый, дзе плацяць менш за 400 рублёў.

З гэтай заявы міністра можна зрабіць як мінімум тры высновы, піша «Салідарнасць».

Па-першае, улады ганарацца праведзенай «працай». Хоць беларусам яшчэ ў траўні паабяцалі, што да 1 ліпеня ў краіне не застанецца прадпрыемстваў, дзе сярэдні заробак недацягвае да 400 рублёў. З чаго вынікае другая выснова: з пастаўленай задачай урад не справіўся.

А па-трэцяе, калі ўлады ніяк не могуць забяспечыць узровень, пражыванне на якім самі ж уважаюць за «недапушчальнае», разлічваць на заробак «па 500» кожнаму ў найбліжэйшай будучыні дакладна не даводзіцца.

Зрэшты жыхары рэгіёнаў часта прызнаюцца, што пра такія грошы (400 рублёў за месяц) могуць толькі марыць.

Вось што распавяла ў інтэрв'ю intex-press швачка аднаго з баранавіцкіх прадпрыемстваў.

- У мінулым месяцы я атрымала 440 рублёў і мяркую, што гэта нядрэнны заробак для майго стажу. Таму пра іншую працу не думаю. У мужа заробак на заводзе меншы за мой, але і ён не спяшаецца сыходзіць, пакуль не знойдзе нешта лепшае, - зазначае жанчына і распавядае, як ім жывецца: - На ўліку кожны рубель, але я не магу сказаць, што мы жыве бедна. Хутчэй, сціпла. Асноўны артыкул выдаткаў - купля прадуктаў. Калі б не сын, мы маглі б абысціся без мяса ці садавіны...

З гэтага маналогу таксама можна зрабіць прынамсі тры высновы. Па-першае, што 400 рублёў заробку - зусім не рэдкасць, як нам падаюць улады, а самая што ні на ёсць рэальнасць для многіх беларускіх сем'яў.

Па-другое, тое, што ва ўрадзе называюць «недапушчальным узроўнем», самі беларусы ўважаюць за «нядрэнны заробак», бо ведаюць, што бывае і горш.

А па-трэцяе, пакуль яны будуць так меркаваць, моўчкі, дзе б яшчэ зэканоміць, такая сітуацыя будзе яшчэ вельмі доўга.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках