25 красавiка 2024, Чацвер, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У наступныя месяцы «ўкраінафільства» беларусаў можа зменшыцца

21
У наступныя месяцы «ўкраінафільства» беларусаў можа зменшыцца

Высветлілася, што рэальныя ўкраінцы - гэта не толькі наведвальнікі львоўскай рэстарацыі «Криївка».

Мне здаецца, што наступныя месяцы ў частцы беларускага палітычна актыўнага грамадзтва можа пачацца працэс пэўнага пазбаўленьня ад «украінафільства».

Проста для многіх стане відавочна, што ня так далёка яны ад нас, беларусаў, адышлі. Я, вядома, маю на ўвазе ня ў сэнсе дэмакратыі і палітычных працэдур (тут Беларусь і Ўкраіна сапраўды на розных плянэтах), а ў сэнсе глыбінных масавых настрояў.

Выявілася, і там грамадзтва гатовае аддаць усю ўладу ў адны рукі, каб гэтыя рукі нарэшце навялі парадак. Аказваецца, грамадзтва сваім галасаваньнем можа стварыць усе ўмовы для рэваншу тых сілаў, якія з боем і крывёю былі адхіленыя ад улады. Выявілася, і ўкраінскае грамадзтва даволі прыязна ўспрымае агрэсіўны і хамаваты стыль адносінаў з чыноўнікамі свайго прэзыдэнта, што так добра вядома жыхарам Беларусі.

Высвятляецца, папулісцкі лёзунг «Я ня з правымі, ня зь левымі, а з народам» можа прынесьці посьпех ня толькі ў 1994-м, але і ў 2019-м.

Выявілася, прарасейскія і «малароскія» настроі нікуды ня зьніклі нават за 4 гады вайны. Ды і вайну гэтую і відавочную пагрозу «тэрытарыяльнай цэласнасьці» значная частка ўкраінскага грамадзтва проста не жадае заўважаць, ніяк не праяўляючы свой патрыятызм.

Выявілася, што рэальныя ўкраінцы – гэта ня толькі наведнікі львоўскай рэстарацыі «Криївка».

Віталь Цыганкоў, «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках