19 красавiка 2024, Пятніца, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святаслаў Вакарчук: Украіне патрэбны выразны закон аб суіснаванні з Расеяй

2
Святаслаў Вакарчук: Украіне патрэбны выразны закон аб суіснаванні з Расеяй
СВЯТАСЛАЎ ВАКАРЧУК

Закон павінен вызначыць усе аспекты дачыненняў з краінай-агрэсаркай.

Украіне трэба ўнесці ў заканадаўства змены, якія б вызначылі стасункі з краінай-агрэсаркай Расеяй. Такое меркаванне 22 ліпеня выказаў "Укрінфарм" лідар партыі "Голас" Святаслаў Вакарчук.

"Украіна наогул вельмі пакутуе ад палітыкі двайных стандартаў. І дзяржава часта не жадае браць на сябе адказнасць за многія рэчы, а таму застаецца адкрытым пытанне, скажам так, маральнай адказнасці людзей. Напрыклад, чаму адны людзі прынцыпова не ездзяць на гастролі ў краіну-агрэсарку, а іншыя - наадварот - актыўна гастралююць у Расеі. Таму было б добра, каб дзяржава наогул прыняла выразны закон, умоўна кажучы, аб суіснаванні з дзяржавай-агрэсаркай, дзе дакладна акрэсліла б, што можна, а што - не, і тады гэтае пытанне было б знятае", - сказаў ён.

Вакарчук мяркуе, што гэтае пытанне "заўсёды будзе падзяляць грамадства, калі гэта не абмежавана законам".

21 ліпеня ўкраінцы галасавалі на пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду. Прыход ва Украіне склаў 49,84%.

Партыя "Голас", са звестак Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны, праходзіць у Вярхоўную Раду IX склікання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках