25 красавiка 2024, Чацвер, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто зарабляе на беларускіх калгасах?

10
Хто зарабляе на беларускіх калгасах?

У стратным АПК чаму склаўся асобны «квітнеючы сектар».

Кампанія «Малочная праўда», якой валодаюць браты Валянцін і Дзмітрый Байко і іх партнёр Ігар Чарняўскі, найбліжэйшым часам атрымае ў кіраванне неплатаздольнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Гняздзілава-Агра» з Докшыцкага раёна. Гэта - шосты сельскагаспадарчы актыў бізнэсоўцаў, піша zautra.by.

У красавіку гэтага года паводле пастановы Віцебскага аблвыканкама камунальнае прадпрыемства «Гняздзілава-Агра» было ўнесенае ў пералік неплатааздольных сельскагаспадарчых арганізацый, якія падлягаюць фінансаваму аздараўленню. Паводле бізнэс-плану на гэта адводзяцца 2019-2027 гады.

Мясцовыя ўлады разважылі, што з пастаўленай задачай лепш справіцца прыватны інвестар, і прынялі пастанову перадаць «Гняздзілава-Агра» кампаніі «Малочная праўда». На тэрыторыі Докшыцкага раёна ў яе кіраванні ўжо некалькі гадоў знаходзіцца прадпрыемства «Таргуны». Сельгаспалеткі рэгіёну агулам з'яўляюцца сыравіннай зонай для перапрацоўчага актыву братоў Байко і Чарняўскага - Тураўскага малочнага камбіната.

Менавіта набыццё ў канца 2016 года кантрольнага пакета Тураўскага малочнага камбіната падштурхнула бізнэсоўцаў заняцца пашырэннем сыравіннай зоны. Разам з перапрацоўчым прадпрыемствам ва ўласнасць братоў Байко перайшлі дзве мясцовыя гаспадаркі - «Прыазёрскае-Агра» і «Дзякавічы». У 2017 годзе яны стварылі кампанію «Малочная праўда», у кіраванне якой былі перададзеныя два праблемныя сельгаспрадпрыемствы ў Лоеўскім раёне («Ураджайнае» і «Калпень-Агра»), а таксама прадпрыемства «Таргуны» у Докшыцкім раёне.

З перадачай «Малочнай праўдзе» гаспадаркі «Гняздзілава-Агра» агульная плошча сельгаспалеткаў, якія знаходзяцца ў кіраванні ўладальнікаў кампаніі «Контэ Спа», вырасце амаль да 50 тысяч гектараў. Такім чынам браты Байко з'яўляюцца найбуйнейшымі прыватнымі землекарыстальнікамі ў Беларусі. Адзначым, што Валянціну Байко таксама належаць фермерскія гаспадаркі ў Гарадзенскім і Бераставіцкім раёнах.

Хто яшчэ?

У тройку прыватнікаў, якія сталі гаспадарамі буйных фондаў сельскагаспадарчых зямель, уваходзяць берасцеец Аляксандр Машэнскі і ўладальнікі Гандлёвага дома «Ждановічы».

У 2005 годзе кампанія «Санта» Аляксандра Машэнскага набыла сельскагаспадарчае прадпрыемства «Олтуш» у Маларыцкім раёне, ператварыўшы яго ва ўзорную малочную гаспадарку краіны «Савушкіна». Пашырэнне малакаперапрацоўчага бізнэсу запатрабавала пашырэння ўласнай сыравіннай зоны. Гэтым Аляксандр Машэнскі займаецца ў Камянецкім раёне, дзе аб'яднаў тры мясцовыя былыя калгасы ў кампанію «Савушкіна пушча». У 2018 годзе бізнэсовец набыў кантрольны пакет Бярозаўскага сыраробнага камбіната, разам з якім да яго перайшлі ўгоддзі і інфраструктура сельскагаспадарчага філіяла «Прамень».

Ва ўласнасці ўладальнікаў Гандлёвага дома «Ждановічы» знаходзіцца прадпрыемства «Тарасава». Пад гэтай шыльдай аб'яднаны чатыры былыя калгасы ў Менскім і Валожынскім раёнах.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках