19 красавiка 2024, Пятніца, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адназначна найлепшая еўрапейская краіна для куплі жылля

22
Адназначна найлепшая еўрапейская краіна для куплі жылля

У сярэднім за 3,8 года ў гэтай краіне можна назапасіць на ўласную нерухомасць.

Спецыялісты ўстанавілі, што жыхары Партугаліі могуць хутчэй за іншых назапасіць на ўласнае жыллё. Пра гэта кажуць звесткі даследавання, праведзенага міжнароднай кансалтынгавай кампаніі Deloitte, піша korrespondent.net.

Паводле статыстыкі, у Партугаліі спатрэбіцца адкладаць у сярэднім 3,8 года для куплі ўласнай нерухомасці. Гэта найвышэйшы паказчык сярод іншых краін Еўразвязу.

На другім месцы ідуць Бэльгія і Данія, дзе збіраць давядзецца блізу пяці гадоў. А следам за імі ідуць Аўстрыя, Італія і Вугоршчына. У гэтых краінах назапасіць на нерухомасць можна за перыяд ад 5,7 да 7,1 года.

У Польшчы ўласнае жыллё можна набыць за 7,5 гадоў, а ў Харватыі - за 7,9 гадоў.

Найдаўжэй у Еўропе вымушаныя збіраць жыхары Чэхіі - на гэта спатрэбіцца 11 гадоў. Даволі працяглы перыяд назапашвання адзначаецца ў Латвіі і Вялікабрытаніі - 10,1 і 9,4 года.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках