19 красавiка 2024, Пятніца, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матас Балтрукявічус: Урад Літвы зоймецца павелічэннем даходаў насельніцтва

3
Матас Балтрукявічус: Урад Літвы зоймецца павелічэннем даходаў насельніцтва
Матас Балтрукявічус
Фота: 15min.lt

Названыя мэты галоўных палітычных сілаў краіны пасля выбараў прэзідэнта.

У Літве фармуецца новы ўрад. Пра тое, чаго варта чакаць ад яго, Charter97.org распавёў Матас Балтрукявічуc, палітолаг з Літвы.

- Як бы вы ацанілі працу мінулага ўрада?

- Актыўнасць мінулага ўрада ў розных галінах была неаднолькавай. Адной з найбольш палітычна значных, але, магчыма, менш прыкметных і значных для грамадства была рэарганізацыя лясных гаспадарак. Гэта прывяло да сур'ёзных супярэчнасцяў унутры сацыял-дэмакратычнай партыі, што стала адным з першых крокаў да раскідання.

Значнае месца ў спадчыне мінулага ўрада займае падатковая рэформа. Вядома, прайшло занадта мала часу, каб выказвацца пра яе наступствы, але даходы большасці грамадзян крыху павялічыліся. Міністр транспарту і сувязі Рокас Масюліс прынёс новыя павевы ў Lietuvos Geležinkeliai, дзяржаўную кампанію, якая займаецца чыгуначнымі перавозкамі. Міністр спрабуе змяніць становішча і ў галіне абслугоўвання інфраструктуры дарог. У гэтай галіне сутыкаюцца інтарэсы многіх уплывовых груп, але падтрымка грамадства - найлепшы паказчык поспеху рэформаў, а ўсе апытанні грамадскай думкі паказваюць, што ў Масюліса падтрымка ёсць.

На маю думку, фактычна зазнала карах рэформа ў галіне асветы і адукацыі. Аплата працы настаўнікаў на поўную стаўку выклікала даўно нябачаныя пратэсты з боку педагогаў. На сістэму скардзіліся і дырэктары школ, і настаўнікі.

Тое, што рэформа была памылковай, прызнае і сам Саўлюс Скверняліс, прэм'ер-міністр мінулага ўрада і фактычна прэм'ер цяперашняга.

Працэс аб'яднання вышэйшых навучальных устаноў таксама выклікае нямала пытанняў.

Аднак большасць зменаў адбылася ў галіне сацыяльнага забеспячэння і аховы здароўя. Перш за ўсё, я б паказаў на барацьбу Аўрэліюса Вірыгі, міністра аховы здароўя з алкагалізмам, зменамі ў сістэме кампенсацыі за лекі і змены ў школьным харчаванні. Дзеянні міністра пастаянна разглядаюцца праз павелічальнае шкло грамадства і прэсы. Сектар аховы здароўя - гэта той сектар, у якім рэальных вынікаў рэформаў патрабуецца чакаць часам даволі доўга.

У галіне сацыяльнага забеспячэння, мабыць, найбольш дзіўнымі былі змены ў законе аб абароне правоў дзяцей, якія выклікалі гіганцкі рэзананс і хвалю спрэчак у грамадстве. Мэта была ў тым, каб змяніць існую дзяржаўную сістэму догляду дзяцей. Значныя змены адбыліся і ў сістэме назапашвання пенсій.

- На якіх прынцыпах фармуецца цяперашні ўрад?

- На фармаванне ўрада ўплываюць інтарэсы тых ці іншых палітычных сілаў. «Сяляне і зялёныя» імкнуцца атрымаць больш адчувальную і фармальную падтрымку ў Сэйме, каб грамадскасць не магла паставіць знак роўнасці паміж партыяй і ўрадам. У сваю чаргу ў сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Літвы практычна няма шанцаў застацца ў парламенце пасля выбараў у Сэйм 2020 года, таму яе мэта - максімальна выкарыстоўваць патэнцыйныя выгады ў выглядзе пасад і ўплыву на парламент.

«Парадак і справядлівасць» была не вельмі прыкметная цягам гэтага тэрміну і фактычна падтрымлівала кіроўныя палітычныя сілы. Таму лагічна пачаць пажынаць плён падтрымкі.

«Выбарчая акцыя палякаў Літвы» нічым не рызыкуе. Калі яны ўбачаць, што больш выгадна выйсці з кааліцыі, яны гэта зробяць, але пакуль яны бачаць шанец праявіць сябе ў пазітыўным святле ў якасці сілы, адказнай за пастанове аб будучыні дзяржавы. Відавочна, што вельмі важным чыннікам з'яўляецца прэзідэнт Гітанас Наўседа. Ён карыстаецца велізарнай грамадскай падтрымкай, і стораны вымушаныя ўлічваць ягонае меркаванне ў дачыненні да кандыдатаў на пасады міністраў.

- Чым зоймецца будучы ўрад?

- Прэм'ер-міністр абяцае змагацца з сацыяльнай несправядлівасцю, павялічваць дапамогу для сем'яў з дзецьмі. Таксама ўрад разглядае пытанне падаткаў на нерухомасць і аўтамабілі, што забруджваюць навакольнае асяроддзе, таксама ўрад абяцае засяродзіцца на барацьбе з ценявой эканомікай.

Аднак паколькі да выбараў засталося крыху больш за год, мы наўрад ці ўбачым якія-небудзь сур'ёзныя рэформы ў гэты час. На маю думку, хутчэй за ўсё будуць прымацца пастановы, накіраваныя на павелічэнне даходаў насельніцтва.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках