19 красавiка 2024, Пятніца, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік Мінабароны: Дзе вынікі маладых навукоўцаў?

54
Прадстаўнік Мінабароны: Дзе вынікі маладых навукоўцаў?

У міністэрстве Раўкова маюць сумневы ў неабходнасці адтэрміноўкі для аспірантаў.

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны, супрацоўнік Генштаба Андрэй Мурашоў на круглым стале ў Доме Масквы заявіў, што таленавітыя маладыя навукоўцы змогуць атрымаць адтэрміноўку ад службы ў войску, нават нягледзячы на новыя правілы прызыву. Пры ўмове, што яны сапраўды маюць патэнцыял і талент. Разам з тым Андрэй Мурашоў выказаў сумневы ў тым, што ўсе тыя, хто ў Беларусі прадаўжае вучобу ў аспірантуры, напраўду могуць прынесці карысць для краіны ў якасці навукоўцаў, паведамляе «Радыё Свабода».

«Дзе вынікі маладых навукоўцаў? - сказаў Андрэй Мурашоў. - Калі грамадзянін таленавіты, то ў яго застанецца магчымасць атрымаць адтэрміноўку ад службы ў войску. Ёсць указ Лукашэнкі, існуе магчымасць атрымаць адтэрміноўку».

Таксама Мурашоў заявіў, што ў сённяшняй сітуацыі тыя беларусы, якія трапляюць на тэрміновую службу, у войску вымушаныя выконваць больш абавязкаў, чым прадугледжана.

«Чаму нехта павінен служыць за сябе і за таго хлопца? - сказаў Мурашоў. - У сённяшніх варунках на жаўнера накладваецца больш інтэнсіўная нагрузка».

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках