23 красавiка 2024, aўторак, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Борыс Джонсан абраны новым прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі

4
Борыс Джонсан абраны новым прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі
БОРЫС ДЖОНСАН
ФОТА: GETTY IMAGES

Палітык узначаліў кіроўную Кансерватыўную партыю.

Чальцы Кансерватыўнай партыі Брытаніі абралі былога мэра Лондана і экс-кіраўніка МЗС Борыса Джонсана лідарам сваёй палітычнай сілы.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда».

За кандыдатуру Джонсана прагаласавалі больш за 92 тысячы са 160 тысяч чальцоў Кансерватыўнай партыі.

Галасаванне, якое доўжылася цягам месяца, скончылася ў панядзелак увечары. На пасаду кіраўніка партыі і прэм'ера прэтэндаваў таксама дзейны кіраўнік МЗС Джэрэмі Хант.

Пераможца афіцыйна ўступіць на пасаду прэм'ер-міністра ў сераду ўдзень, змяніўшы на гэтай пасадзе Тэрэзу Мэй, якая сышла ў адстаўку праз тое, што не змагла прымусіць парламент ратыфікаваць пагадненне аб Brexit.

Джонсан сышоў у адстаўку з пасады міністра замежных спраў год таму праз нязгоду са стратэгіяй Мэй што да Brexit. Ён неаднаразова абяцаў вывесці Брытанію з ЕЗ 31 кастрычніка, з пагадненнем або без яго.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках