23 красавiка 2024, aўторак, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка падпісаў папраўкі ў Крымінальны кодэкс, пад якія сам трапляе?

24
Лукашэнка падпісаў папраўкі ў Крымінальны кодэкс, пад якія сам трапляе?

Адзін з артыкулаў уводзіць крымінальную адказнасць за ўсхваленне нацызму.

Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь», паведамляе прэс-служба дыктатара.

Закон прадугледжвае скарачэнне ніжняй мяжы пакарання за незаконнае абарачэнне наркотыкаў (арт.328 Крымінальнага кодэкса). Пры гэтым тэрмін пазбаўлення волі на падставе ч.2 гэтага артыкула ўстанаўліваецца ад 3 да 8 гадоў, а на падставе ч.3 - ад 6 да 15 гадоў (да прыняцця закона - адпаведна ад 5 да 8 і ад 8 да 15 гадоў).

Гэтыя папраўкі, нагадаем, не адразу прайшлі галасаванне ў «парламенце» праз пазіцыю МУС. Першапачаткова іх выключылі з другога чытання, і толькі праз паўгода «палатка» змагла за іх прагаласаваць.

Таксама закон, які падпісаў Лукашэнка, уводзіць крымінальную адказнасць за рэабілітацыю нацызму.

Да пяці гадоў пазбаўлення волі на падставе арт.130 КК цяпер пагражацьме не толькі за «наўмысныя дзеянні, накіраваныя на прапаганду расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці або розні, на прыніжэнне нацыянальнага гонару і годнасці», але і за «наўмысныя дзеянні ў рэабілітацыі нацызму».

Нагадаем, што ў лістападзе 1995 у інтэрв'ю нямецкай газеце Handelsblatt Лукашэнка пахваліў Гітлера.

«Гісторыя Нямеччыны - гэта злепак у нейкай ступені гісторыі Беларусі на пэўных этапах. У свой час Нямеччына была паднятая з руінаў, дзякуючы вельмі жорсткай уладзе вядомым Адольфам Гітлерам... Не ўсё толькі дрэннае было звязанае ў Нямеччыне з вядомым Адольфам Гітлерам. Нямецкі парадак фармаваўся стагоддзямі, за Гітлерам гэтае фармаванне дасягнула найвышэйшага пункта. Гэта тое, што адпавядае нашаму разуменню прэзідэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзідэнта... Гітлер сфармаваў магутную Нямеччыну дзякуючы моцнай прэзідэнцкай уладзе... Нямеччына ўзнялася дзякуючы моцнай уладзе, дзякуючы таму, што ўся нацыя здолела кансалідавацца і аб'яднацца вакол моцнага лідара... кіраўнік дзяржавы - прэзідэнт, ягоны аўтарытэт, ягоная вядучая роля выходзяць на гэтым этапе на першае месца... Гэтаму вучыць нас нямецкая гісторыя», - заявіў Лукашэнка ў 1995 годзе.

Акрамя таго, у краіне ўводзіцца крымінальная адказнасць за схіленне спартоўца да выкарыстання допінгу, а таксама за выкарыстанне ў дачыненні да спартоўца без ягонага ведама забароненых рэчываў або метадаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках