29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахоўнік БЧ складаў фіктыўныя пратаколы на людзей дзеля выканання плана

12
Ахоўнік БЧ складаў фіктыўныя пратаколы на людзей дзеля выканання плана
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Кіраўнік ахоўнай каманды шукаў пасажыраў або звычайных мінакоў.

У Барысаве на супрацоўніка ваенізаванай аховы БЧ завялі крымінальную справу. Паводле версіі следства, дзеля выканання паказчыкаў ён складаў на людзей, якія нічога не падазравалі, пратаколы за правапарушэнні. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

Падазраваны - 55-гадовы начальнік варты стралковай каманды з Менскага атрада ваенізаванай аховы БЧ. Працуе на станцыі ў Барысаве.

Як высветліла міліцыя, мужчына афармляў фіктыўныя пастановы аб прыцягненні грамадзян да адказнасці нібыта за пераход шляхоў у неналежных месцах.

«Кіраўнік шукаў пасажыраў або звычайных мінакоў, якія, да прыкладу, пілі піва або палілі ў межах чыгуначнага вакзалу. З правапарушальнікамі праводзілася так званая прафілактычная гутарка, падчас якой начальнік варты даведваўся іх установачныя звесткі. У наступным неабходныя звесткі заносіліся ў пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання», - распавёў начальнік АБЭЗ Барысаўскага РУУС Дзяніс Фурманаў.

Усе штрафы чыгуначнік аплачваў сам. Як мяркуе следства, усё гэта ён рабіў толькі дзеля таго, каб пазбегнуць пакарання (матэрыяльнага або дысцыплінарнага) за невыкананне плана ў папярэджанні невытворчага траўматызму на аб'ектах транспарту.

Цяпер міліцыі вядома аб чатырох эпізодах, але правяраюць, ці не было яшчэ іншых. Распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.424 Крымінальнага кодэкса (Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі). За такое пагражае пазбаўленне волі тэрмінам ад 2 да 6 гадоў.

Паводле звестак МУС, гэта не першы выпадак на станцыі Барысаў. У сакавіку за такія ж дзеянні быў асуджаны калега фігуранта - таго прысудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай, з забаронай цягам пяці гадоў займаць пэўныя пасады.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках